Парыжскі мірны дагавор (1856)
Парыжскі мірны дагавор (Парыжскі трактат[1]) — міжнародны дагавор, падпісаны 18 (30) сакавіка 1856 года на Парыжскім кангрэсе, які адкрыўся 13 (25) лютага 1856 г. у сталіцы Францыі. У працы кангрэса ўдзельнічалі Расія, з аднаго боку, і саюзнікі па Крымскай вайне Асманская імперыя, Францыя, Брытанская імперыя, Аўстрыя, Сардзінія, а таксама Прусія.
Няўдалы для Расіі ход вайны прывёў да ўшчамлення яе правоў і інтарэсаў; тэрытарыяльныя страты ў выніку апынуліся для яе, аднак, мінімальныя (першапачаткова Англія патрабавала, апрача іншага, саступкі Бесарабіі і знішчэння Мікалаева): Расія адмаўлялася ад умацавання Аландскіх астравоў; згаджалася на свабоду суднаходства па Дунаі; адмаўлялася ад пратэктарата над Валахіяй, Малдавіяй і Сербіяй і ад часткі паўднёвай Бесарабіі; саступала Малдавіі свае ўладанні ў вусцях Дуная і частку Паўднёвай Бесарабіі, вяртала заняты ў Турцыі Карс (у абмен на Севастопаль і іншыя крымскія гарады).
Прынцыповае значэнне для Расіі меў пункт аб нейтралізацыі Чорнага мора. Нейтралізацыя азначала забарону ўсім чарнаморскім дзяржавам мець на Чорным моры ваенныя флоты, арсеналы і крэпасці. Такім чынам Расійская імперыя ставілася ў нераўнапраўнае становішча з Асманскай, якая цалкам захавала свае ваенна-марскія сілы ў Мармуровым і Міжземным морах.
Да трактата прыкладалася канвенцыя аб пралівах Басфор і Дарданэлы, якая пацвярджала іх закрыццё для замежных ваенных караблёў у мірны час.
Парыжскі мірны дагавор 1856 года цалкам змяніў міжнароднае становішча ў Еўропе, знішчыўшы еўрапейскую сістэму, якая была заснавана на Венскіх трактатах 1815 г. «Вяршэнства ў Еўропе перайшло з Пецярбурга ў Парыж», — пісаў пра гэты час К. Маркс [2]. Парыжскі дагавор стаў стрыжнем еўрапейскай дыпламатыі аж да франка-прускай вайны 1870—1871 гг.
Расія дамаглася адмены забароны трымаць ваенна-марскі флот у Чорным моры на Лонданскай канвенцыі 1871 года. Вярнуць частку страчаных тэрыторый Расія змагла ў 1878 годзе паводле Берлінскага трактату, падпісанаму ў рамках Берлінскага кангрэса, які адбыўся па выніках Руска-турэцкай вайны 1877—1878.
Прадстаўнікі краін-удзельнікаў
[правіць | правіць зыходнік]- Францыя — Старшынстваваў на паседжаннях французскі міністр замежных спраў, стрыечны брат імператара Напалеона III граф А. Валеўскі. Другі ўдзельнік Ф. Буркенэ — пасол Францыі ў Турцыі ў 1844—1851 гг.
- Аўстрыя — Міністр замежных спраў Аўстрыйскай імперыі Карл Буаль і І. Гюбнер
- Вялікабрытанія — лорды Кларэндон (George Villiers, 4th Earl of Clarendon) і Г. Каўлі (Henry Wellesley, 1st Earl Cowley)
- Расія была прадстаўлена першым упаўнаважаным графам А. Ф. Арловым і другім — П. І. Брунавым, які доўга служыў рускім паслом у Лондане.
- Сардзінія — граф К. Кавур, С. Віламарына.
- Турцыя — вялікі візір Алі-паша і турэцкі пасол у Парыжы Джэміль-бей
- Прусія — О. Мантэйфель, М. Гарцфельт
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Парыжскі трактат 1856 года у электроннай бібліятэцы Гістарычнага факультэта МДУ
- Цыркулярная дэпеша міністра замежных спраў Расіі А. М. Гарчакова да прадстаўнікоў Расіі пры дварах дзяржаў, якія падпісалі Парыжскі трактат 1856 года