Партал:Астраномія
|
Астраномія
Вітаем Вас на партале Беларускай Вікіпедыі, прысвечаным Астраноміі. Астраномія — навука аб фізічнай будове, руху, паходжанні і развіцці нябесных целаў, іх сістэм і Сусвету як цэлага.
Аб’екты астраноміі вельмі разнастайныя, і спіс іх няспынна расце. Традыцыйнымі аб’ектамі з’яўляюцца Сонца, зоркі, планеты і іх спадарожнікі, метэорныя целы, туманнасці, зорныя скопішчы, зорныя сістэмы і Сусвет наогул. З рухам навукі наперад з’явіліся новыя аб’екты — пульсары, квазары, касмічныя прамяні, мікрахвалевае фонавае (рэліктавае) выпрамяненне, тэарэтычна прадказаныя чорныя дзіркі і гравітацыйныя хвалі.
На гэтым партале Вы зможаце даведацца больш пра гэтую навуку і тое, што з ёй звязана.
Выдатны артыкул
Зямля — трэцяя ад Сонца планета, пятая па памеры сярод усіх планет Сонечнай сістэмы. Яна з’яўляецца таксама найбуйнейшай па дыяметры, масе і шчыльнасці сярод планет зямной групы.
Навуковыя дадзеныя паказваюць, што Зямля ўтварылася з сонечнай туманнасці каля 4,54 мільярдаў гадоў назад і неўзабаве пасля гэтага набыла свой адзіны натуральны спадарожнік — Месяц. Меркавана жыццё з’явілася на Зямлі прыкладна 3,9 млрд гадоў назад. З тых часоў біясфера Зямлі значна змяніла атмасферу і іншыя абіятычныя фактары, абумовіўшы колькасны рост аэробных арганізмаў, а таксама фарміраванне азонавага слоя, які разам з магнітным полем Зямлі аслабляе шкодную для жыцця сонечную радыяцыю (далей…).
Выдатны спіс
Выбраная выява
Хочаце дапамагчы?
- Артыкулы, якія трэба напісаць: Чырвоныя спасылкі; Планеталогія · Пазаземныя нябёсы · Планетная наменклатура · Адкрыццё Нептуна · Класічны аб'ект пояса Койпера · Радыяцыйны пояс · Устойлівасць Сонечнай сістэмы · Нябеснае свяціла · Планета Х · Касмічная геадэзія · Касмічныя здымкі · Прыліўныя сілы · Планетная геалогія · Гісторыя даследавання Сонечнай сістэмы · Каланізацыя знешніх аб'ектаў Сонечнай сістэмы
- Артыкулы, якія трэба дапоўніць: Сонца · Месяц · Зямля · Планета · Юпітэр · Марс · Чорная дзірка · Меркурый · Венера, планета · Сатурн · Уран · Нептун · Плутон · Эрыс · Седна · Праходжанне Венеры па дыску Сонца
Добры артыкул
Белыя карлікі — зоркі, якія праэвалюцыяніравалі з масай, якая не перавышае мяжу Чандрасекара (максімальная маса, пры якой зорка можа існаваць як белы карлік), пазбаўленыя ўласных крыніц тэрмаядзернай энергіі.
Белыя карлікі ўяўляюць сабой кампактныя зоркі з масамі, параўнальнымі з масай Сонца, але з радыусамі ў ~100 і, адпаведна, свяцільнасцямі ў ~10 000 разоў меншымі за сонечную. Шчыльнасць белых карлікаў складае 105—109 г/см³, што амаль у мільён разоў больш за шчыльнасць звычайных зорак галоўнай паслядоўнасці. Па колькасці белыя карлікі складаюць, па розных ацэнках, 3—10% зорнага насельніцтва нашай Галактыкі (далей…).
Ці ведаеце, што...
- Астранамічная абсерваторыя, заснаваная ў Віленскай акадэміі ў 1753 годзе, стала чацвёртай па ліку ў Еўропе.
- У амерыканскім Карбандэйле можна было назіраць два поўных сонечных зацьменні з інтэрвалам у сем гадоў.
- У 2024 годзе паведамлена аб адкрыцці двух спадарожнікаў Нептуна і аднаго спадарожніка Урана.
- Найбольш распаўсюджаным тыпам зорных сістэм з’яўляюцца дыскавыя галактыкі.
- Упершыню паспяховую пасадку на Марс здзейсніў амерыканскі касмічны апарат «Вікінг-1».
Навігацыя
Сонечная сістэма:
- Малыя планеты: Плутон · Цэрэра · Эрыс
- Іншыя: Пояс Койпера
Астранамічныя аб'екты і тэорыі:
- Сусвет · Галактыка · Зорка · Планета · Камета (C/1996 B2 (Хякутакэ)) · Астэроід · Сузор’е · Чорная дзірка
- Вялікі выбух
- Віды зорак: Белы карлік · Зоркі-гіганты · Нейтронная зорка · Падвойная зорка
Астрафізіка:
- Абсалютная зорная велічыня · Законы Кеплера · Зорная велічыня · Модуль адлегласці · Паралакс · Парсек · Светлавы год · Свяцільнасць · Фотаметрыя · Эфект Зеемана · Эфект Штарка
Постаці:
- Пачаткоўцы:Галілеа Галілей · Мікалай Капернік · Іаган Кеплер
- Даследчыкі: Эдвін Хабл
- Канструктары: Сяргей Каралёў
- Касманаўты і астранаўты: Юрый Гагарын · Нэйл Армстранг · Джон Янг · Майкл Колінз · Алан Шэпард · Эдвін Олдрын · Чарлз Піт Конрад · Валянціна Церашкова · Герман Цітоў · Аляксей Лявонаў · Уладзімір Камароў
Тэлескопы:
Арганізацыі і ўстановы:
Раздзелы астраноміі:
- Астраметрыя · Астрафізіка · Галактычная астраномія · Зорная астраномія · Касмагонія · Касмалогія · Нябесная механіка · Практычная астраномія · Сферычная астраномія · Тэарэтычная астраномія
Касмічныя праграмы:
- Саюз · Апалон · Меркурый · Марынер · Венера · Вікінг · Джэміні · Месяц · Піянер · Эксплорэр · Спэйс шатл · Усход
Касмічныя апараты::
Літаратура::