Павел Сямёнавіч Лунгін
Павел Сямёнавіч Лунгін | |
---|---|
руск.: Па́вел Лунги́н | |
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1949[1] (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Сямён Львовіч Лунгін[d] |
Маці | Ліліяна Зіноўеўна Лунгіна[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, кінасцэнарыст |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0526732 |
lunginstudio.ru (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Павел Сямёнавіч Лунгін (нар. 12 ліпеня 1949, Масква) — савецкі і расійскі кінарэжысёр і сцэнарыст, лаўрэат Канскага кінафестывалю (1990), Народны артыст Расіі (2008).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1971 годзе скончыў аддзяленне структурнай і прыкладной лінгвістыкі МДУ. У гэтым жа годзе ў яго нарадзіўся сын Аляксандр (у будучыні — прадзюсар і кінарэжысёр). У 1980 годзе Павел Лунгін скончыў рэжысёрскае аддзяленне Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў (майстэрня Г. Данелія, М. Львоўскага).
У кіно Павел Лунгін дэбютаваў як сцэнарыст ў 1976 годзе — сямейным фільмам «Уся справа ў браце», які распавядае гісторыю двух братоў, адзін з якіх прыкладны вучань, а другі — вісус і лайдак. Затым паводле яго сцэнарыяў былі зроблены карціны «Канец імператара тайгі» (1978) і «Непераможны» (1983). Першы фільм прайгравае адну з малавядомых старонак біяграфіі Аркадзя Гайдара (Голікава), калі ён, юнаком быў прызначаны камандзірам атрада ЧАПа (частак адмысловага прызначэння); а другі распавядае гісторыю былога чырвонаармейца Андрэя Хромава, апантанага ідэяй стварэння новага віду барацьбы — самаабароны без зброі. Таксама па сцэнарыях Паўла Лунгіна былі зняты такія фільмы, як камедыйная меладрама «Усё наадварот» (1981), драмы «Спадарожнік» (1986) і «Хрысціяне» (1987), гістарычная драма «Усходні раман» (1992).
З пачатку 1990-х гадоў жыве ў Францыі.
У верасні 2020 года падпісаў ліст у падтрымку акцый пратэсту ў Беларусі ў сувязі з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года[4].
Зноскі
- ↑ Pavel Lungin // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #133818381 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ «Мы глубоко возмущены, что диалогу с обществом власть предпочитает насилие»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Павел Сямёнавіч Лунгін
- Асобы
- Нарадзіліся 12 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Выпускнікі філалагічнага факультэта МДУ
- Выпускнікі Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Народныя артысты Расійскай Федэрацыі
- Лаўрэаты прэміі «Ніка» ў намінацыі «Лепшая рэжысура»
- Кінарэжысёры Расіі