Перайсці да зместу

Павел Паўлавіч Рудаўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Паўлавіч Рудаўскі
Дата нараджэння 1859
Дата смерці 1919
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Паўлавіч Рудаўскі — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].

Нарадзіўся ў 1859 годзе. З прыватнага рэальнага вучылішча паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча ў 1876 годзе. Атрымаўшы па заканчэнні курса ў 1885 годзе званне грамадзянскага інжынера і права на чын XII класа, П. Рудаўскі быў запрошаны інжынерам у чэрдыньскае павятовае земства Пермскай губерні і займаўся тут таксама прыватнаю практыкай, а потым, у 1891 годзе пераведзены малодшым інжынерам у архангельскае будаўнічае аддзяленне. Гэту пасаду займаў да 1892 года. Акрамя гэтага ён складаўся членам камітэта па пабудове архангельскага тэхнічнага вучылішча, членам таварыства чырвонага крыжа і членам вольнага пажарнага таварыства ў г. Архангельску.

З 1892 года і прынамсі да 1898 года займаў пасаду малодшага архітэктара ў магілёўскім губернскім будаўнічым аддзяленні[2]. Не пазней 1903 года стаў магілёўскім губернскім архітэктарам  (руск.)[3], гэтую пасаду займаў да 1906 года[4].

З 1906 па 1911 — губернскі інжынер губернскага будаўнічага аддзялення Уфы[5]. З 1911 па 1919 (?) — губернскі інжынер інжынер Харкава[5].

Аўтар праектаў грамадзянскіх і інжынерных збудаванняў у Чэрдыні, Архангельску, Казані, Уфе[5]. У гісторыю рускага дойлідства ўвайшоў, як аўтар канчатковага варыянта конкурснага праекта народнага дома імя С. Ц. Аксакава ва Уфе (1909—1912) — самага буйнога на Урале, які прадстаўляў новы тым архітэктуры народнага дома ў масштабе ўсёй Расіі[5], цяпер у гэтым будынку змяшчаецца Башкірскі тэатр оперы і балета  (руск.).

Асобныя творы

[правіць | правіць зыходнік]
Багадзельня ў Чэрдыні. Спальны корпус
Башкірскі тэатр оперы і балета  (руск.)
  • Шэраг пабудоў у г. Чэрдыні, якія захаваліся і цяпер фарміруюць ансабль гістарычнага цэнтра горада[6]:
    • Прыхадское вучылішча (сучасны адрас вул. Юрганаўская, 58)
    • Драўляны мост цераз р. Касу  (руск.)
    • Мураваны дом і лаўкі з каморамі «таварыства спажыўцоў»
    • Мураваны трохпавярховы дом
    • Мураваная двухпавярховая багадзельня на 20 чалавек (сучасны адрас вул. Савецкая, 20)
    • Мураваныя двухпавярховыя казармы для мясцовай каманды
  • Дом сп. Краус у г. Казані
  • Праекты:
  • Сельская бальница
  • Драўляная бальніца ў г. Салікамску
  • Медна-плавільны завод сп. Базілеўскага
  • Лагерныя баракі з земляных цаглін у г. Саратаве
  • Мураваны маяк  (руск.) на мысе Гарадзецкім у Белым моры[7]
  • Аксакаўскі народны дом  (руск.) ва Уфе (саўм. з К. А. Гуськовым да 1912 кіраваў будаўніцтвам)[8]

Зноскі

  • Зодчий, 1909. № 5, № 44; 1911. № 32
  • Адрес-календарь и справочная книжка Уфимской губернии на 1907 г. Уфа, 1907.
  • Звагельская В. Е.. Институт истории и археологии УрО РАН, 1998—2004.