Павел Аляксандравіч Аляксандраў
Павел Аляксандравіч Аляксандраў | |
---|---|
Род дзейнасці | крымінолаг, адвакат |
Дата нараджэння | 1866 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 верасня 1940 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі |
Павел Аляксандравіч Аляксандраў (руск.: Павел Александрович Александров; 1866, Санкт-Пецярбург — 24 верасня 1940, Масква) — расійскі юрыст, стацкі саветнік[1]. Расследаваў гучныя злачынствы ў Расіі канца XIX — пачатку XX ст., шырока асвятляныя тагачаснымі сродкамі масавай інфармацыі[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў мяшчанскай сям’і[3][4].
Скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага універсітэта (1890), працаваў участковым судовым следчым[2][4]. З 12 снежня 1895 года — таварыш (намеснік) пракурора Мітаўскага, затым — Пскоўскага акруговых судоў[5].
З 1897 года — судовы следчы, з 1909 — следчы па найважнейшых справах Санкт-Пецярбургскага акруговага суда, з 1916 — следчы па асабліва важных справах Петраградскага акруговага суда[6][2][4][5]. Расследаваў справы пра замах на жыццё былога прэм’ер-міністра С. Ю. Вітэ (даказаў у 1907 годзе датычнасць да яго злачынцаў з ліку службоўцаў Ахоўнага аддзялення), пра атручэнне доктарам Панчанкам Бутурліна, пра забойства артысткі Цімэ, справу Арлова-Давыдава і артысткі Пуарэ, справу Вольгі Штэйн, педагога-распусніка Дзюлу, справу пра гібель сына адмірала Кураша[2][4][5], справу пра пажар ў Пецярбургскім народным доме праз прынца Альдэнбургскага і іншыя. Заслужыў рэпутацыю бесстаронняга і адданага праўдзе крыміналіста, быў палітычна непрадузяты, што спрыяла грамадскаму даверу да вынікаў яго следства.
На пачатку 1917 года выкладаў «тэхніку правядзення расследавання ў шпіёнскіх справах» на курсах контрразведкі пры Галоўным упраўленні Генеральнага штаба Расійскай імперыі[1][5].
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года адкамандзіраваны ў Надзвычайную следчую камісію, дзе расследаваў дзейнасць «Саюза рускага народа», справы Манасевіча-Мануйлава, Бялецкага, Пратапопава і іншых[2][4].
У сярэдзіне красавіка 1917 года пачаў крымінальную справу супраць Леніна і бальшавікоў. У ліпені 1917 года міністрам юстыцыі Г. Д. Скараціным[заўв 1] уключаны ў следчую камісію па расследаванні «ліпеньскіх падзей»[2][4][5][заўв 2] (3-5 ліпеня будынак контрразведкі на Уваскрасенскай набярэжнай быў двойчы атакаваны; сцвярджалася, што галоўнай мэтай бальшавікоў быў захоп архіва контрразведкі пры Галоўным упраўленні Генеральнага штаба, дзе захоўваліся дакументы, які выкрывалі іх антыдзяржаўную дзейнасць). Менавіта контрразведка прадставіла судоваму следчаму Санкт-Пецярбургскага акруговага суда. П. А. Аляксандраву некалькі шафаў перапіскі і тэлеграм, якія кампраметавалі грамадзян Расійскай імперыі — бальшавікоў і У. І. Леніна[8][неаўтарытэтная крыніца?]. У дасудовым следстве пра дзяржаўную здраду У. І. Леніна і бальшавікоў П. А. Аляксандраў да 11-га тому справы далучыў сведчанне начальніка цэнтральнага аддзела контрразведкі пры Галоўным упраўленні Генеральнага штаба Мядзведзева, а 13 том быў цалкам складзены з агентурных матэрыялаў[5]. Менавіта П. А. Аляксандраву было даручана прад’явіць афіцыйнае дзяржаўнае абвінавачванне У. І. Леніну на падставе злачыннага дзеяння прадугледжанага 51-м (саўдзел і падбухторванне), 100-м (гвалтоўнае змяненне устаноўленага ладу праўлення, адтаргненне ад Расеі якой-небудзь яе часткі) і 108-м (1-ы пункт: спрыянне непрыяцелю ў ваенных або іншых варожых дзеяннях) артыкуламі Крымінальнага ўлажэння Расійскай імперыі.
17 кастрычніка 1917 года П. А. Аляксандраў дапытаў апошняга сведка — Аляксеева. Справа датычна бальшавікоў так і не была завершана праз Кастрычніцкую рэвалюцыю[2].
Пасля рэвалюцыі. П. А. Аляксандраў стаў кіраўніком кантрольна-рэвізійнага аддзела па паліве ў Петраградзе, затым як справавод загадваў агульнай канцылярыяй Галоўнага ўпраўлення прымусовых і грамадскіх работ у Маскве, быў загадчыкам гаспадаркі і скарбнікам вайсковай часткі ў Уфе, юрысконсультам гандлёва-прамысловай канторы і канторы «Главсахар»[2][4].
21 кастрычніка 1918 года арыштаваны органамі ВЧК на станцыі Веймарн Балтыйскай чыгункі[9]. Разам з зяцем зняволены ў лагер з фармулёўкай «да заканчэння грамадзянскай вайны» (на два гады)[2][4]; яго дачку вызвалілі, а 26 ліпеня 1919 года па хадайніцтве Дзям’яна Беднага на імя Ф. Э. Дзяржынскага вызвалілі зяця[9].
У 1925 годзе арыштаваны зноў, даваў тлумачэнні АДПУ. Тым часам ён загадваў аддзелам здарэнняў на Кастрычніцкай чыгунцы ў Маскве. 5 красавіка 1928 года арыштаваны і зняволены ў турму. Асуджаны да 5 гадоў ППЛ. На пачатку 1929 года яго жонка прасіла хадайніцтва арганізацыі «Дапамога палітычным зняволеным» ў змякчэнні пакарання[1]. У справе П. А. Аляксандрава (захоўваецца ў архіве ФСБ РФ) захавалася запіска А. В. Луначарскага ад 1929 года:
Настоящим подтверждаю, что А. А. Александров[заўв 3] в бытность свою судебным следователем по особо важным делам при правительстве Керенского вел мое личное дело и показал себя при этом человеком совершенно корректным и объективным. […]
Нарком по просвещению Луначарский[9]. |
У 1932 годзе датэрмінова вызвалены з лагера і на рэшту тэрміна пакарання высланы ў Сібір. У сярэдзіне 1930-х гадоў вярнуўся ў Маскву, працаваў юрысконсультам у канторы забеспячэння Галоўнага ўпраўлення цукровай прамысловасці Наркамата харчовай прамысловасці[1].
17 студзеня 1939 года арыштаваны НКУС (сакрэтны Загад НКУС № 00447). 17-18 лістапада 1939 года арыштаваны ўначы[1] без крымінальнай справы, у парушэнне пастановы Прэзідыума ЦВК СССР ад 2 лістапада 1927 года «Аб амністыі ў азнаменаванне 10-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі», бо было хадайніцтва органаў дзяржбяспекі не ўжываць датычна П. А. Аляксандрава амністыю, што зацвердзіла Пракуратура СССР 22 мая 1939 года і было прынята рашэннем на Прэзідыуме Вярхоўнага Савета СССР 11 лістапада 1939 года[2]. 16 ліпеня 1940 года на закрытым пасяджэнні Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР за «неабгрунтаванае абвінавачванне правадыра пралетарыяту У. І. Леніна ў супрацоўніцтве з германскім Генштабам» асуджаны да вышэйшай меры пакарання[1][3][4]. 24 верасня 1940 года расстраляны[1][3]. Пахаваны на Данскіх могілках[3] (манастырскі некропаль, у брацкай магіле 1, пасля Данскога крэматорыя).
Рэабілітаваны пасмяротна 9 лістапада 1993 года Галоўнай ваеннай пракуратурай РФ[3].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — Кацярына Іванаўна Аляксандрава (1875—?), мела сярэднюю адукацыю, хатняя гаспадыня. У 1929 годзе пасля зняволення мужа ў лагер жыла ў сваякоў у Пяцігорску. Восенню 1933 года арыштавана ў Пяцігорску, 12 снежня 1933 асуджана да 3 гадоў высылкі ў Томскую вобласць[1][10].
У шлюбе меў дачку, жонку Анатоля Аляксеевіча Жданава (таварыш пракурора Палтаўскага акруговага суда; пасля рэвалюцыі — службовец Цэнтральнага харчовага камітэта)[9].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Святога Станіслава 3-й ступені;
- Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені;
- Медаль «У памяць царавання імператара Аляксандра III»;
- Бухарскі ордэн залатой зоркі 2-й ступені.
Адрасы
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Пецярбург, вул. Вялікая Маскоўская, 13[6].
- Масква, вул. Вялікая Дзмітраўка, 20, кв. 30.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Г. Д. Скарацін, намеснік міністра юстыцыі, выконваў абавязкі міністра на працягу 3 дзён пасля адстаўкі П. М. Пераверзева, то бок 19-23 ліпеня 1917 года[7].
- ↑ У складзе следчай камісіі былі таксама пракурор Судзебнай палаты Карынскі, следчыя Сергіеўскі, Бакіцько і Сцяпура, участковыя следчыя Мансанскі і Фрыдрысберг[5].
- ↑ Няслушныя ініцыялы ў крыніцы тлумачацца памылкай друку[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж Дворяне: Книга памяти.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Звягинцев 2010.
- ↑ а б в г д Старонка «Александров Павел Александрович (1866)» у Адкрытым спісе
- ↑ а б в г д е ё ж з Звягинцев, Орлов 2003.
- ↑ а б в г д е ё Анисимов 1990.
- ↑ а б ВП 1917.
- ↑ Звягинцев А. Г. «После отставки П. Н. Переверзева…» // Законоблюстители: Краткое изложение истории прокуратуры в лицах, событиях и документах (руск.). — М.: ОЛМА Медиа Групп, 2012. — С. 186. — ISBN 978-5-373-04570-4.
- ↑ Россия-1.
- ↑ а б в г д Идашкин 1992.
- ↑ Старонка «Александрова Екатерина Ивановна (1875)» у Адкрытым спісе
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Александров Павел Александрович (1866—1940), юрист, следователь по особо важным делам(руск.) // Звягинцев А. Г., Орлов Ю. Г Неизвестная Фемида: Документы, события, люди. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2003. — С. 233—234. — ISBN 5-224-04224-0. (тэкст гэтага артыкула на партале «Юристъ»)
- Алфавитный указатель жителей… // Александров Пав. Алдр. сс.. — Весь Петроград на 1917 год, адресная и справочная книга г. Петрограда. — Петроград: Товарищество А. С. Суворина — «Новое время», 1917. — С. 12. — ISBN 5-94030-052-9.
- Павел Александрович Александров (1866—1940): «Мастер-криминалист» и «большевики-шпионы» // Звягинцев А. Г. Роковая Фемида: драматические судьбы знаменитых российских юристов. — М.: АСТ Астрель, 2010. — С. 446. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2019.
- Анисимов Н. Л. Обвиняется В. Ульянов-Ленин // Военно-исторический журнал. — 1990. — № 11.
- Давыдов Ю. В. Бестселлер : Роман. — М. : Новое лит. обозрение, 1999. — С. 281.
- Идашкин Ю. Следователь по делу Ленина // Искусство кино. — 1992. — № 2. — С. 38—53.
- Никитин Б. В. Роковые годы : новые показания участника. — М.: Айрис-Пресс, 2007. — С. 19, 26-27, 48-49, 124-25, 128, 131, 136, 139, 142, 149, 152-54, 215, 336, 367.
Архівы
[правіць | правіць зыходнік]- Справа П. А. Аляксандрава ў Цэнтральным архіве ФСБ РФ
- Справа У. І. Ульянава (Леніна) у Цэнтральным архіве Кастрычніцкай рэвалюцыі
- ГАРФ. Ф. Р-8409. Оп. 1. Д. 380. Л. 77-80, 98-99.
- ГАРФ. Ф. Р-8409. Оп. 1. Д. 911. Л. 45-49, 56.
- ГАРФ. Ф. Р-8419. Оп. 1. Д. 172. Л. 33.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка «Александров Павел Александрович (1866)» у Адкрытым спісе (руск.)
- Кто заплатил Ленину? Тайна века. Дакументальны фільм (руск.)(недаступная спасылка). Россия-1 (25 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2014. Праверана 7 студзеня 2019.
- Заклеймённые властью: Супруги Александровы П. А. и Е. И. (руск.). Дворяне: Книга памяти. Международный Мемориал. Праверана 7 студзеня 2019.
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1866 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 24 верасня
- Памерлі ў 1940 годзе
- П��мерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Данскіх могілках
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Юрысты паводле алфавіта
- Юрысты Расійскай імперыі
- Юрысты Расіі
- Юрысты СССР
- Юрысты XIX стагоддзя
- Юрысты XX стагоддзя
- Пахаваныя ў агульных магілах Данскіх могілак