Німба
Выгляд
Німба | |
---|---|
англ.: Mont Nimba | |
Краіны | |
Вышыня | 1752 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Німба — горы ў Афрыцы на мяжы Гвінеі, Кот-д’Івуара і Ліберыі.
Німба працягнуліся на 40 км, ляжаць ва ўсходняй частцы Гвінейскага высакагор’я. Узвышаюцца над раўніннай мясцовасцю, дасягаючы 1752 метраў над узроўнем мора. Асноўная вяршыня, гара Рычард-Молар, размешчана на мяжы паміж Кот-д’Івуарам і Гвінеяй. З’яўляецца вышэйшым пунктам для абедзвюх краін.
Абрывістыя кліфы паміж плато і глыбокія даліны ўнізе, у якіх растуць густыя лясы. У гарах размешчана буйное радовішча жалезнай руды. Здабыча карысных выкапняў праводзілася з 1969 па 1978 год.