Няманя Нікаліч
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
1 студзеня 1988[1] (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Чарнагорыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 84 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Калубара | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 25 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Няманя Нікаліч (сербск.: Немања Николић; нар. 1 студзеня 1988, Валева, СФРЮ) — чарнагорскі футбаліст, паўабаронца сербскага клуба «Калубара» з Бялграда і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец бялградскай «Црвены Звезды», выступаў у розных клубах Сербіі і Чарнагорыі ў арэндзе. З 2011 года быў іграком бялградскага ОФК.
«Дынама» Мінск
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама»[3]. У мінскім клубе адразу замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Заставаўся асноўным іграком і ў наступным сезоне, пры гэтым стаў адным з лідараў клуба, дапамог яму выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы. 11 снежня забіў гол у браму італьянскай «Фіярэнціны», які дазволіў «Дынама» атрымаць першую перамогу (2:1) у групавым раўндзе Лігі Еўропы.
У 2015 годзе ў складзе «Дынама» ўжо не вызначаўся выдатнымі паказчыкамі на полі, а ў чэрвені 2015 года ўвогуле стаў гуляць за дубль. 9 ліпеня 2015 года кантракт з «Дынама» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[4]. За два гады ў складзе мінскага клуба згуляў за каманду ў 70 матчах у розных турнірах (уключаючы чэмпіянат і Кубак Беларусі, матчы Лігі Еўропы УЕФА), у якіх забіў 8 галоў і аддаў 7 галявых перадач.
БАТЭ
[правіць | правіць зыходнік]Пасля раставання з «Дынама», у той жа дзень, 9 ліпеня, у якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[5]. Пачынаючы са жніўня замацаваўся ў стартавым складзе барысаўчын на пазіцыі апорнага паўабаронцы.
Ізраіль
[правіць | правіць зыходнік]3 лютага 2016 года было абвешчана аб пераходзе Нікаліча ў ізраільскі клуб «Хапаэль» з Тэль-Авіва[6]. У лютым 2017 года Няманя вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Вождавац»[7]. Выступаў за «Вождавац» да ліпеня, а ў лістападзе 2017 года зноў апынуўся ў Ізраілі, далучыўшыся да «Хапаэля» з Раананы.
«Мінск»
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2019 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з клубам «Мінск»[8]. Стаў асноўным іграком каманды, адгуляў за яе ў 9 матчах. У чэрвені 2019 года пакінуў сталічны клуб[9].
Вяртанне ў Сербію
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2019 года вярнуўся ў «Вождавац». У ліпені 2020 года перайшоў у баснійскі клуб «Тузла Сіці», падпісаўшы двухгадовы кантракт, аднак ужо ў студзені 2021 года разарваў пагадненне і зноў накіраваўся ў Сербію, папоўніўшы скл��д бялградскага «Графічара». У ліпені 2021 года стаў іграком клуба «Калубара».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за моладзевую зборную Чарнагорыі. У 2009 годзе дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у матчы супраць Уэльса.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Срэбраны прызёр чэмпіянату Сербіі: 2009/10
- Уладальнік Кубка Сербіі: 2009/10
- Чэмпіён Беларусі: 2015
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2014
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2013
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015
Зноскі
- ↑ Nemanja Nikolic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ FootballFacts.ru
- ↑ Минское «Динамо» подписало контракт с Николичем(недаступная спасылка)
- ↑ Неманья Николич покинул минское "Динамо"
- ↑ БАТЭ заключил контракт с Николичем (ФОТО)
- ↑ Официально: Неманья Николич подписал контракт с "Хапоэлем" из Тель-Авива
- ↑ Неманья Николич стал игроком сербского "Вождоваца"
- ↑ Экс-хавбек минского "Динамо" и БАТЭ Николич стал игроком "Минска"
- ↑ Неманья Николич покинул "Минск" Архівавана 19 чэрвеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Сербіі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Чарнагорыі
- Ігракі зборнай Чарнагорыі па футболе
- Ігракі ФК Калубара
- Ігракі ФК Графічар Бялград
- Ігракі ФК Тузла Сіці
- Ігракі ФК Вождавац
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Хапаэль Раанана
- Ігракі ФК Хапаэль Тэль-Авіў
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК ОФК
- Ігракі ФК Црвена Звезда
- Ігракі ФК Грбаль
- Ігракі ФК Спартак Субаціца
- Ігракі ФК Злацібар Вода