Нартумбрыйскі ўніверсітэт
Нартумбрыйскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Northumbria University | |
Арыгінальная назва | англ.: Northumbria University |
Заснаваны | 1877 |
Год рэарганізацыі | 1992 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Ньюкасл-эпон-Тайн, Англія |
Сайт | northumbria.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нартумбрыйскі ўніверсітэт (англ.: Northumbria University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ньюкасл-эпон-Тайн.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт бярэ пачатак з Рэзерфардскага каледжа, заснаванага ў 1877 годзе. Універсітэт ў асноўным знаходзіцца ў гарадскім кампусе, размешчаным у цэнтры Ньюкасл-эпон-Тайн, а іншыя кампусы базуюцца ў Коуч-Лейне, Лондане і Амстэрдаме. Ён арганізаваны ў чатыры факультэты - дызайну і сацыяльных навук, бізнесу і права, інжынерыі і навакольнага асяроддзя і здароўя і навук аб жыцці. Па стане на 2019 год тут навучалася каля 26,5 тысяч студэнтаў дзённай формы навучання і працавала 2,5 тысяч выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў. У 2018/2019 годзе кансалідаваны прыбытак склаў 254 мільёны фунтаў стэрлінгаў. Ён з'яўляецца членам Асацыяцыі ўніверсітэтаў Садружнасці, Асацыяцыі універсітэтаў Вялікабрытаніі. Займае першае месца сярод універсітэтаў Вялікабрытаніі ў рэйтынгу маладых універсітэтаў "Times Higher Education" (2020) і мае срэбную ўзнагароду ў галіне выкладання перадавога вопыту.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нартумбрыйскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы