Навіны (газета)
Выгляд
«Навіны» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавальнік | Павел Жук |
Рэдактар | Ігар Гермянчук |
Заснавана | 16 студзеня 1998 |
Спыненне публікацый | 29 верасня 1999 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | Мінск |
Тыраж | 23 тыс. (1999) |
«Навіны» — грамадска-палітычная газета, якая выдавалася з 16 студзеня 1998 па 29 верасня 1999 года[1] ў Мінску на беларускай мове. Замяніла газету «Свабода», якую 24 лістапада 1997 г. зачыніў Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь. 24 верасня 1999 года суд задаволіў позву Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Віктара Шэймана да газеты і журналіста Сяргея Аніські памерам 15 млрд. рублёў. 25 лютага 2000 года аднаўляецца выпуск і выходзіць 8-палосны першы нумар газеты «Наша Свабода».
Зноскі
- ↑ Ягор Маёрчык (29 верасня 1999). "Навіны 29 верасня 1999 г." Радыё «Свабода». Праверана 15 верасня 2014.