Перайсці да зместу

Навум Аляксандравіч Абелеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навум Аляксандравіч Абелеў
Род дзейнасці навуковец
Дата нараджэння 1901
Месца нараджэння
Дата смерці 1979
Месца смерці
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна
Ленінская прэмія Заслужаны машынабудаўнік РСФСР

Навум Аляксандравіч (Носан Шнеуравіч) Абелеў (руск.: Абелев Наум Александрович; 1901, Рагачоў, Магілёўская губерня1979, Масква) — савецкі інжынер-тэхнолаг, арганізатар вытворчасці. Заслужаны машынабудаўнік РСФСР.

Нарадзіўся ў 1901 годзе ў Рагачове.

У 1925 годзе скончыў Ленінградскі тэхналагічны інстытут. Працаваў на Ленінградскім металічным заводзе (1925—1941), удзельнічаў у распрацоўцы новых сістэм буйнакалібернай карабельнай і берагавой вежавай артылерыі. З 1942 года — галоўны інжынер, затым — дырэктар артылерыйскага завода № 75. У 1944—1957 гадах працаваў дырэктарам Таганрогскага завода сельскагаспадарчых машын імя Сталіна (пазней — Таганрогскага камбайнавага завода). З 1957 года — начальнік Упраўлення сельскагаспадарчага машынабудавання Паўночна-Каўказскага саўнаргаса. З 1965 года — начальнік аддзела экспартных і міжгаліновых кааперыраваных паставак Упраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Паўночна-Каўказскага раёна. У 1971 годзе перайшоў на пасаду старшыні Растоўскага абласнога савета навукова-тэхнічных таварыстваў і Растоўскага абласнога праўлення навукова-тэхнічнага таварыства машынабудаўнічай прамысловасці.

Памёр ў 1979 годзе.

  • Ленінская прэмія (1964) — за ўдзел у стварэнні канструкцыі збожжаўборачнага камбайна «СК-4» і арганізацыю масавай вытворчасці на Таганрогскім камбайнавым заводзе і заводзе «Ростсельмаш».
  • Заслужаны машынабудаўнік РСФСР.

Зноскі