Перайсці да зместу

Мічман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мічман
Пагон мічмана ВМФ СССР
Старэйшае званне лейтэнант і старшы мічман
Малодшае званне Oberbootsmann[d], Gardes de la Marine[d] і кандуктор

Мічман (англ.: midshipman) — воінскае званне ў ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў свету.

У ВМФ Расіі ў 17161732 гг. унтэр-афіцэрскі чын, у 17321751 і 17581917 гг. малодшы (першы) афіцэрскі чын, які адпавядаў паручніку ў арміі. У ВМФ СССР у 19401971 гг. воінскае званне старшынскага складу, з 1972 па 1991 гг. воінскае званне ў ВМФ і марскіх часцях пагранічных войск, якое адпавядала званню прапаршчык.

У Вялікабрытаніі, ЗША і іншых краінах — воінскае званне курсантаў старшых курсаў ваенна-марскіх ВНУ.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «гвардыі».

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».