Перайсці да зместу

Міхаэль Ханэке

З Вікіпедыі, свабоднай энцык��апедыі
Міхаэль Ханэке
Michael Haneke
Імя пры нараджэнні Michael Haneke
Дата нараджэння 23 сакавіка 1942(1942-03-23)[1][2][…] (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Аўстрыя
Бацька Fritz Haneke[d]
Маці Beatrix von Degenschild[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік, выкладчык універсітэта, кінакрытык, тэатральны рэжысёр, кінаакцёр, рэжысёр
Кар’ера 1974цяперашні час
Узнагароды

«Залатая пальмавая галіна» (2009, 2012), Оскар, прэмія (2012), прэмія BAFTA (2012)

Кавалер ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
IMDb ID 0359734
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаэль Ха́нэке (ням.: Michael Haneke, 23 сакавіка 1942, Мюнхен, Германія) — аўстрыйскі кінарэжысёр і сцэнарыст, тэлевізійны і тэатральны рэжысёр. Двухразовы лаўрэат галоўнай прэміі Канскага кінафестывалю «Залатая пальмавая галіна», а таксама Прэміі Оскар і Прэміі BAFTA.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і нямецкага акцёра і рэжысёра Фрыца Ханэке з Дзюсельдорфа і аўстрыйскай актрысы венскага Бургтэатра Беатрыкс фон Дэгеншыльд. Дзяцінства правёў у гарадку Вінэр-Нойштат (Wiener Neustadt, Ніжняя Аўстрыя). Закончыў Венскі ўніверсітэт, дзе вывучаў філасофію, псіхалогію і тэатр. Скончыўшы ўніверсітэт, працаваў як кінакрытык, рэжысёр мантажа (на тэлеканале «Зюдвестфунк», Бадэн-Бадэн, 1967-1970). У 1973 г. дэбютаваў як рэжысёр тэлебачання.

Як кінарэжысёр дэбютаваў у 1989 г. фільмам «Сёмы кантынент».

З 2002 выкладае ў Венскай кінаакадэміі Венскага ўніверсітэта музыкі і выканальніцкага мастацтва.

З 1983 г. жанаты з Сюзаннай Ханэке, дачкой уладальніка антыкварнай крамы ў восьмай акрузе Вены. Жонку лічыць самым строгім крытыкам сваёй працы.

Фільмы Ханэке вылучаюцца пазнавальным аўтарскім стылем, змрочным і няспешным. Фільмы рэжысёра даследуюць гвалт ва ўсіх яго праявах. Свае фільмы Ханэке называе палемічнымі заявамі, якія накіраваны супраць традыцыі амерыканскага кіно, у якім глядач не прымае ўдзелу — кіно спажывання. Ханэке фармулюе сваёй мэтай стварэнне «кінематографа настойлівых пытанняў замест фальшывых адказаў (бо вельмі паспешлівых)» — кіно дыялогу.

Тэмы і матывы, якія паўтараюцца

[правіць | правіць зыходнік]
  • Звычайны гвалт і розныя формы прыніжэння, у тым ліку нематываваны гвалт
  • Крытыка сродкаў масавай інфармацыі, асабліва тэлебачання
  • Асуджэнне забаўляльнай індустрыі (баевікоў, тэлебачання, відэагульняў) як спосабаў трывіялізацыі гвалту
  • «Эмацыйнае пахаладанне» і дэгуманізацыя заходняга сярэдняга класа і буржуазіі
  • Распад сям’і ў сучасным грамадстве
  • Апісанні дзіцячых ці падлеткавых праяў садызму і садызму ў адрас дзяцей і падлеткаў
  • Адмова або няздольнасць людзей мець непасрэдныя зносіны, размаўляць адзін з адным, разумець псіхалагічныя пакуты
  • Праблемы расізму і гістарычнай несправядлівасці
  • Імёны Георг і Ганна і іх вытворныя
  • 1973: І што далей? (...Und was kommt danach?, тэлевізійны фільм)
  • 1974: Пасля Ліверпуля (After Liverpool, тэлевізійны фільм)
  • 1976: Смецце (Sperrmüll, тэлевізійны фільм)
  • 1976: Тры дарогі да возера (Drei Wege zum See, тэлевізійны фільм)
  • 1979: Лемінгі (Lemminge, тэлевізійны фільм)
  • 1983: Варыяцыі (Variation, тэлевізійны фільм)
  • 1984: Кім быў Эдгар Алан? (Wer war Edgar Allan?)
  • 1985: Паненка (Fraulein, тэлевізійны фільм)
  • 1985: Бруд (Schmutz, аўтар дыялогаў)
  • 1991: Некралог забойцы (Nachruf auf einen Mörder, тэлевізійны фільм)
  • 1993: Паўстанне (Die Rebellion, тэлевізійны фільм)
  • 1997: Замок (Das Schloß, тэлевізійны фільм)
  • 1989: Сёмы кантынент (Der siebente Kontinent)
  • 1992: Відэа Бэні (Benny's Video)
  • 1994: 71 фрагмент храналогіі выпадковасцяў (71 Fragmente einer Chronologie des Zufalls)
  • 1995: Галава мурына (Der Kopf des Mohren, сцэнарыст)
  • 1997: Вясёлыя гульні (Funny Games)
  • 2000: Код невядомы (Code inconnu: Récit incomplet de divers voyages)
  • 2001: Піяністка (La Pianiste)
  • 2003: Час ваўкоў (Le Temps du loup)
  • 2005: Схаванае (Caché)
  • 2007: Вясёлыя гульні U.S. (Funny Games U.S.)
  • 2009: Белая стужка (Das weiße Band – Eine deutsche Kindergeschichte)
  • 2012: Каханне (Amour)

Асабістыя ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
Benny's Video
Піяністка
Le Temps du loup
  • 2003 : Прыз за найлепшы сцэнарый на Каталонскім міжнародным кінафестывалі
Схаванае
Белая стужка
Каханне
  • Wheatley, C. Michael Haneke's Cinema: The Ethic of the Image / Catherine Wheatley. - New York : Berghahn Books, 2009. - 216 p.
  • Ornella, A. Fascinatingly disturbing : interdisciplinary perspectives on Michael Haneke’s cinema / edited by Alexander D. Ornella and Stefanie Knauss. - Eugene, OR : Pickwick Publications, 2010. - 334 p.

Зноскі

  1. Cunningham J. M. Michael Haneke // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Michael Haneke // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119035979 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.