Міхась Дуброўскі
Міхась Дуброўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 верасня 1983 (85 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, перакладчык, пісьменнік, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Міхась Дуброўскі (3 кастрычніка 1897, в. Казелле, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 11 верасня 1983) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Працаваў паштальёнам у Харкаве (1915—1916), быў прызваны ў армію. Прымаў удзел у падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Смаленску і на Клімаўшчыне. Служыў у Чырвонай Арміі. Скончыў творчае аддзяленне Вышэйшага літаратурна-мастацкага інстытута імя В. Брусава ў Маскве (1925), быў накіраваны на працу ў Мінск — навуковым супрацоўнікам літаратурнай камісіі Інбелкульта. У 1926—1945 гг. жыў у Маскве, працаваў упраўдомам ва Усесаюзным ��адыёкамітэце, настаўнічаў (у 1941—1942 гг. працаваў у Башкірыі). Скончыў аспірантуру пры Маскоўскім інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры (1941). З 1945 — старшы выкладчык Брэсцкага педагагічнага інстытута, у 1949—1950 гг. — Літаратурнага інстытута (Масква), у 1950—1957 — Гродзенскага педінстытута.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1959 года[1].
Пахаваны на азотаўскіх могілках «Сакрэт» на праспекце Касманаўтаў у Гродне[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў у перыядычным друку з вершамі, п’есамі, артыкуламі з 1918. Суаўтар (разам з П. Шастаковым) п’есы-лібрэта «Уласнай рукой» (газета «Гудок», 1928—1929, пастаўленая ў 1919). У 1926 у яго перакладзе на беларускую мову выйшла асобным выданнем паэма О. Уайльда «Балада Рэдынгскай турмы».
Узнагароджаны медалямі.
Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 357)[1].
Зноскі
- ↑ а б в Дуброўскі Міхась – Белліт (17 кастрычніка 2023). Праверана 24 жніўня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дуброўскі Міхась // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Дуброўскі Міхась // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Нарадзіліся 3 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім павеце
- Памерлі 11 верасня
- Памерлі ў 1983 годзе
- Пахаваныя на могілках «Сакрэт»
- Выпускнікі Вышэйшага літаратурна-мастацкага інстытута
- Выпускнікі МІФЛГ
- Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Краснапольскім раёне
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Паэты СССР
- Паэты XX стагоддзя
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Беларускамоўныя пісьменнікі