Міхалькоўскае патрыятычнае падполле
Міхалькоўскае патрыятычнае падполле ў Вялікую Айчынную вайну — савецкае падполле для барацьбы з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі на тэрыторыі Гомельскага раёна. Дзейнічала са жніўня 1941 да чэрвень 1942 года у вёсцы Міхалькі Гомельскага раёна.
Аб’ядноўвала 29 чалавек (кіраўнікі К. В. Буры, Ц. Ф. Марозаў, М. Я. Мацвеенка). Падпольшчыкі, уладкаваўшыся на работу да акупантаў, забяспечвалі партызан і сваю арганізацыю дакументамі і разведданымі, праводзілі дыверсіі, у т.л. спалілі 12 мастоў, на працягу 12 км зрэзалі тэлефонныя слупы, сабралі і перадалі партызанам шмат зброі, боепрыпасаў, каля 3 тон зерня. Распаўсюджвалі сярод насельніцтва бліжэйшых вёсак і ў Гомелі лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, падтрымлівалі сувязь з Гомельскім патрыятычным падполлем. У лютым—сакавіку гітлераўцы двойчы правялі арышты і закатавалі 13 падпольшчыкаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міхалькоўскае патрыятычнае падполле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашк��ў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 215. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.