Мірскае паўстанне
Мірскае паўстанне | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Беларускі антысавецкі супраціў (1918—1933) | |||
Дата | 1—4 красавіка 1919 года | ||
Месца | Мір | ||
Вынік | Паўстанцы разбітыя | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Мірскае паўстанне — антысавецкае ўзброенае выступленне 1—4 красавіка 1919 года ў Міры.
Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]Сувязь Мірскага паўстання з Радай БНР выразна прасочваецца ў дзейнасці групы патрыётаў з мястэчка Вызны на Случчыне. Гэтая група, выконваючы дырэктывы Рады, адыграла вялікую ролю, арганізуючы ў снежані 1917 г. і ў студзені 1918 г. па ўсёй Случчыне праз сходы і з’езды антыбальшавіцкія вясковыя, валасныя і павятовыя рады. Гэтыя ж рады, у сваю чаргу, сфармавалі ўзброеныя ўзводы і міліцыю колькасцю пяцьсот штыкоў. Яны ж і павінныя былі абараніць Случчыну ад нападу польскіх легіянераў Доўбар-Мусніцкага, якія рабавалі Магілёўшчыну і Бабруйшчыну.
Калі Случчыну ў 1918 годзе акупавалі немцы, гэтыя атрады часткова канспіраваліся і пераключыліся на партызанскую барацьбу, адбіраючы ў немцаў рэквізаванае імі сваю маёмасць. Іх не спалохалі рэпрэсіі, якія ў адказ распачалі акупанты. У снежані 1918 г. немцы пакінулі Случчыну, якую ўслед занялі бальшавікі.
Новыя гаспадары адразу ж пачалі праводзіць мабілізацыю ў Чырвоную Армію, ствараць камітэты беднаты, замянілі нямецкія рэквізіцыі яшчэ больш цяжкой харчразвёрсткай (харчовымі паборамі). Ураджайная глеба Случчыны, заможныя гаспадары-земляробы, нацыянальная свядомасць, густая заселенасць і арганізаванасць спрыялі таму, што сялянства і камуністы не маглі не ўступіць між сабою ў непрымірымыя варожыя адносіны.
Хада паўстання
[правіць | правіць зыходнік]Вясною 1919 г. беларускія патрыёты без вялікіх цяжкасцяў разагітавалі створаны бальшавікамі з беларусаў Слуцкі Зборны Батальён. Калі Слуцкая ЧК паслала гэты батальён у Мір, каб пакараць месцічаў за забойства двух камісараў, ён адразу ж перайшоў на бок жыхароў Міра. Да яго далучыліся і атрады народнай міліцыі. Для задушэння паўстання бальшавікі паслалі Трэці Мінскі полк ГубЧК. Перастрэлка каля руінаў замка і рэчкі Міранкі доўжылася чатыры дні 1—4 красавіка 1919 г. Было забіта 25 паўстанцаў і 30 чэкістаў. Гэтае ўзброенае выступленне было разгромленае бальшавікамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юрка Віцьбіч. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі (бел. (тар.)). — Нью-Ёрк: БІНіМ, 1996. — ISBN 96-83836. Архівавана 29 снежня 2019.