Мікола Нікан
Мікола Нікан | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, палітык, педагог, журналіст |
Дата нараджэння | 3 студзеня 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 чэрвеня 1999 (91 год) |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Член у |
Мікола Нікан (3 студзеня 1908, Варшава — 16 чэрвеня 1999) — грамадскі дзеяч беларускай эміграцыі, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Свіслацкую гімназію (1928) і вышэйшыя курсы ў Варшаве (пасля 1931). Настаўнічаў. У пачатку II сусветнай вайны мабілізаваны ў польскую армію, трапіў у Вільню. У 1939 быў арыштаваны савецкімі ўладамі і высланы ў Варкуту. У 1942 г. далучыўся да арміі Андэрса. У шэрагах 2-га Польскага корпуса прайшоў праз Сірыю, Егіпет, удзельнічаў у ваенных дзеяннях у Італіі. У 1947 ў Англіі дэмабілізаваўся ў рангу капітана. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі, ініцыятар куплі ў Лондане будынка для Беларускага дома.
3 канца 1951 ў Аўстраліі, да 1968 працаваў на нафтаперапрацоўчым камбінаце. Быў сакратаром Згуртавання беларусаў у Вікторыі. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускага цэнтральнага камітэта (БЦК) у Вікторыі. Доўгі час быў прадстаўніком БЦК у Камітэце паняволеных народаў. Ініцыятар стварэння і шматгадовы кіраўнік беларускай вячэрняй школы і беларускай бібліятэкі ў Мельбурне, выкладаў беларускую мову і геаграфію. Быў адным з ініцыятараў набыцця Беларускага дому, падтрымаў ідэю арганізацыі Сустрэч беларусаў Аўстраліі. Доўгія гады распаўсюджваў беларускую прэсу ў штаце Вікторыя і быў сталым карэспандэнтам з Мельбурна для розных эміграцыйных выданняў. Карэспандэнт газеты «Беларус» (Нью-Ёрк) па Аўстраліі. Ініцыятар склікання Першага сусветнага з'езда беларускай эміграцыі (1948) і Першай сустрэчы беларусаў Аўстраліі (1976). Намеснік старшыні Рады БНР па Аўстраліі. Член кіраўніцтва Сусветнага аб'яднання беларускай эміграцыі (рэферэнт архіва і дакументацыі). Пахаваны на могільніку Фоўкнэр Меморыял Парк каля Мельбурна[1].
Зноскі
- ↑ Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гардзіенка Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І. Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3).
- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн.: Медысонт, 2010. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн.18). ISBN 978-985-6887-63-8
- Асобы
- Нарадзіліся 3 студзеня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 16 чэрвеня
- Памерлі ў 1999 годзе
- Пахаваныя ў штаце Вікторыя
- Навучэнцы Свіслацкай гімназіі
- Члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі
- Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
- Постаці беларускай эміграцыі
- Беларусы ў Аўстраліі