Мікалай Уладзіміравіч Давідовіч
Мікалай Уладзіміравіч Давідовіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 жніўня 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, публіцыст |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Мікалай Уладзіміравіч Давідовіч (26 жніўня 1949, в. Малыя Бортнікі, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік, журналіст, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 26 жніўня 1949 г. ў вёсцы Малыя Бортнікі Бабруйскага раёна[1].
Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў Гродзенскім тэхнікуме фізічнай культуры, потым працаваў фізруком у Бялыніцкай школе. Пасля службы ў войску на Далёкім Усходзе вярнуўся ў Бабруйск[1].
У 1973 г., пакінуўшы па ўласнай ініцыятыве пасаду інструктара фізкультуры райсавета «Дынама», быў прыняты літсупрацоўнікам газеты «Рабочы», якая выдавалася на Бабруйскім дрэваапрацоўчым аб’яднанні. Тады ж Давідовіч стаў студэнтам факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].
У 1994—2003 гг. галоўны рэдактар газеты «Трыбуна працы». З 2004 г. — уласны карэспандэнт газеты «Рэспубліка» па Бабруйску[1].
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Мікалай Давідовіч узнагароджаны нагрудным знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру», лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Чыгрынава (у намінацыі «Проза») абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, прэміі Саюза прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь (1999 г.) за кнігу «Клічу ў будучыню»[3], прэміі «Залатое пяро» Беларускага саюза журналістаў (2000 г.), прэзідэнцкім стыпендыятам у галіне мастацтва і літаратуры (2002 г.)[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш як дзесяці кніг публіцыстыкі і мастацкай прозы, сярод якіх «Квецень маёй вясны», «Я выбіраю Бабруйск», «Слухаю і раздумваю», «Вугал зроку» і іншыя. У 2017 годзе ў выдавецтве «Чатыры чвэрці» надрукавана кніга публіцыстыкі і мастацкіх твораў «Падрэзанае крыло»[3].
Аўтар літаратурна-крытычных артыкулаў[3].
Адрэдагаваў знойдзены дзённік камандзіра разведгрупы «Сямерка» Мікалая Варожышчава, якая дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Быхаўскага раёна, і выдаў яго пад назвай «Па радыёграме — у Быхаўскі раён», тое ж зрабіў і з нататкамі жыхара мястэчка Баркалабава Быхаўскага раёна Віктара Куляшова, выпусціўшы кнігу «Таямніцы і паданні Баркалабаўскага краю»[3].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Чыстыя крыніцы» (Магілёў, 1993)
- «Клічу ў будучыню» (Бабруйск, 1996)
- «Между жизнью и смертью» (Мазыр, 1998)
- «Слухаю і раздумваю» (Мазыр, 2001)
- «След жыцця» (Мазыр, 2003)
- «На перакрыжаванні дарог» (Мінск, 2008)
- «Квецень маёй вясны»
- «Я выбіраю Бабруйск» (Бабруйск, 2009)
- «Вугал зроку» (2010)
- «Прыдняпроўе — край талентаў» (Мінск, 2014)
- «Да запаветнага берага» (Бабруйск, 2015)
- «Таямніцы і паданні Баркалабаўскага краю» (?)
- «Па радыёграме — у Быхаўскі раён» (?)
- «Падрэзанае крыло» (Мінск, 2017)
Зноскі
- ↑ а б в г д е Давідовіч Мікалай Уладзіміравіч
- ↑ Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.
- ↑ а б в г Таленты ад роднай зямлi . catalog.library.mogilev.by. Праверана 3 студзеня 2024.
- Нарадзіліся 26 жніўня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Лаўрэаты прэміі «Залатое пяро» Беларускага саюза журналістаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Супрацоўнікі газеты «Рэспубліка»