Перайсці да зместу

Мікалай Рэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Рэй
польск.: Mikołaj Rej
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 лютага 1505(1505-02-04)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1569[3][4][…] ці 4 кастрычніка 1569(1569-10-04)[5] (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Крыштаф Рэй[d], Анджэй Рэй[d] і Мікалай Рэй[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык, пісьменнік, палітык, музыкант
Мова твораў польская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Рэй (польск.: Mikołaj Rey; 4 лютага 1505, мяст. Жураўна каля г. Галіч, Украіна — паміж 8.9. і 4.10.1569) — польскі пісьменнік, першы з вядучых прадстаўнікоў рэнесансавай літаратуры ў Польшчы.

Вучыўся ў Скальбмежы, Львове, Кракаўскім універсітэце (1517-19). Служыў сакратаром пры двары ваяводы А. Тэнчынскага (1525-30), дэе пазнаёміўся з ідэямі Рэфармацыі і стаў кальвіністам. Асеў на вёсцы, але актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, выступаў на сеймах 1540-42, 1558-59, 1569.

Большасць твораў напісаў на ўзор сучаснай яму замежнай л-ры, але запазычаную форму насычаў актуальным польскім зместам. Першы з буйных твораў Мікалая Рэя — сатырычны дыялог «Кароткая гутарка паміж трыма асобамі: Панам, Войтам і Плябанам» (1543) — звязаны з праграмай палітычнага шляхецкага руху «Экзекуцыя» за ўраўнаванне шляхты ў правах з магнатамі. Пратэстанцкія перакананні антыкаталіцкія і антыцаркоўныя матывы знайшлі адлюстраванне ў драме «Купец» (1549), зборніку пропаведзей «Пастыла» (1557). Спробы паказаць вобраз ідэальнага чалавека — у вялікай (10 тыс. вершаў) дыдактычна-алегарычнай паэме «Сапраўдны паказ жыцця пачцівага чалавека» (1558) і празаічнай кнізе «Зярцала» (1568). Паводле аўтара, гэта ідэал не толькі добрага сем'яніна, ветлівага гаспадара, але і шляхціца-грамадзяніна. Мікалай Рэй таксама напісаў зборнікі сатырычных эпіграм «Звярынец» і жартоўных вершаў, анекдотаў, баек «Забаўныя гісторыі» (абодва 1562). Мова яго твораў жывая, багатая, крыху грубаватая, блізкая да народнай.

Лічыцца "бацькам польскай літаратуры", таму што ён быў адным з першых польскіх паэтаў, які пісаў на польскай мове, а не на латыні.

Зноскі

  1. Mikołaj Rej z Nagłowic // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Mikołaj Rey (Rej) z Nagłowic h. Oksza // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Mikolaj Rej // Digital Library for Dutch Literature — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Swartz A. Mikołaj Rej // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.