Мікалай Ануфрыевіч Лоскі
Мікалай Ануфрыевіч Лоскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 лістапада (6 снежня) 1870[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 студзеня 1965[3][4][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Vladimir Lossky[d] |
Род дзейнасці | філосаф, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Ануфрыевіч Лоскі (руск.: Никола́й Ону́фриевич Ло́сский; 6 (18) лістапада 1870, м. Краслаўка Дынабургскага павета Віцебскай губерні, сучасны г. Краслава, Латвія — 24 студзеня 1965) — рускі філосаф і асветнік, адзін з пачынальнікаў інтуітывізму і персаналізму.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з беларускага шляхецкага роду. Атрымаў адукацыю ў Пецярбургскім універсітэце (1891-98), скончыўшы фізіка-матэматычны і гісторыка-філалагічны факультэты. Доктар філасофіі (1907). 3 1916 г. — прафесар Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1922 г. высланы за мяжу. Выкладаў ва ўніверсітэтах Прагі, Брно, Браціславы (да 1945). У 1946 г. пераехаў у ЗША (прафесар філасофіі Свята-Уладзіміраўскай духоўнай акадэміі ў Нью-Ёрку, 1947-50).
Светапогляд
[правіць | правіць зыходнік]У аснову тэорыі пазнання М. Лоскага пакладзена сістэма т.зв. інтэгральнага інтуітывізму — любы прадмет пазнаецца шляхам інтуіцыі (інтэлектуальнай, пачуццевай, містычнай) у залежнасці ад характару аб'екта. У вучэнні аб быцці (анталогіі) зыходзіў з таго, што свет складаецца з мноства субстанцый — звышпрасторавых і звышчасавых ідэальных асоб, «субстанцыянальных дзеячаў», падобна паняццю манады Г. Лейбніца, якія звязаны паміж сабой і звышсусветным пачаткам (Богам) і ўтвараюць вышэйшую сферу свету — Царства Божае, або Царства гармоніі.
У сваіх этычных працах М. Лоскі развіваў анталагічную тэорыю каштоўнасцей, паводле якой абсалютныя каштоўнасці ўвасоблены ў «паўнаце быцця», у Богу; грамадства, у якім знікаюць уяўленні аб вышэйшых каштоўнасцях і ідэалах, становіцца арэнай неўтаймаванага эгаізму і маральнага хаосу, што вядзе да ўзаемнага непаразумення і бязлітаснасці, росту злачыннасці, духоўнаму збядненню ўнутранага свету асобы. На яго думку, у рамках маральнага прагрэсу, які падымае сусветныя істоты на больш высокія ступені дасканаласці, адбываецца і маральны рэгрэс — працэс аддалення ад Бога носьбітаў «сатанінскай прыроды»; у гісторыі адбываецца рух «ад нуля» ў бок абсалютнага дабра і адноснага зла, прамежкавых фаз на шляху прагрэсу да больш высокіх форм боскага дабра і справядлівасці.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Свобода воли. — Париж, 1927;
- Избранное. — М., 1991;
- Условия абсолютного добра. — М., 1991;
- Чувственная, интеллектуальная и мистическая интуиция. — М., 1995.
Зноскі
- ↑ а б в Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 28 кастрычніка 2021.
- ↑ Православная энциклопедия — М.: Православная энциклопедия, 2000.
- ↑ Лосский Николай Онуфриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Nikolay Onufriyevich Lossky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Рихтер Я. А., Рихтер Т. Я. Перед выбором: служение науке или обществу. А.А. Рихтер в событиях накануне и во время первой русской революции, Санкт-Петербург, 1897–1906 гг, Facing the Choice: Serving Science or Society. A.A. Richter in the events before and during the first Russian revolution, St. Petersburg, 1897–1906 // Историко-биологические исследования — 2022. — Т. 14, вып. 3. — С. 27–52. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24412/2076-8176-2022-3-27-52
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лоскі Мікалай Ануфрыевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 435. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Нарадзіліся 6 снежня
- Нарадзіліся ў 1870 годзе
- Нарадзіліся ў Краславе
- Памерлі 24 студзеня
- Памерлі ў 1965 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа
- Выкладчыкі Універсітэта Коменскага
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Віцебскай мужчынскай гімназіі
- Выпускнікі Пецярбургскага гісторыка-філалагічнага інстытута
- Кадэты
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 18 лістапада
- Філосафы Расіі