Мікалай Аляксеевіч Багараз
Мікалай Аляксеевіч Багараз | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 (13) лютага 1874 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 ліпеня 1952[1] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хірург |
Навуковая сфера | хірургія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Платон Іванавіч Ціхаў[d] |
Узнагароды |
Мікалай Аляксеевіч Багараз (13 лютага 1874, Таганрог — 15 ліпеня 1952, Масква) — вядомы рускі хірург, прафесар, заслужаны дзеяч навукі РСФСР, лаўрэат Сталінскай прэміі 1 ступені. Рускі піянер фалапластыкі і імплантацыйнай хірургіі палавога члена[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 лютага (1 лютага) 1874 у Таганрогу[4].
Да хрышчэння — Генрых Максімавіч Багараз. Два гады вучыўся ў Таганрогскай гімназіі, затым — пяць гадоў у Другой Тыфліскай гімназіі, якую скончыў у 1892 годзе з залатым медалём. У 1897 годзе скончыў з залатым медалём Пецярбургскую ваенна-медыцынскую акадэмію і атрымаў ступень «лекара з адзнакай».
Быўшы прафесарам Варшаўскага ўніверсітэта, у 1918 годзе разам з факультэцкай кафедрай хірургіі Мікалай Багараз пераехаў у Растоў[5].
У верасні 1920 года, у Растове-на-Доне, спяшаючыся са сваёй клінікі ў чырвонаармейскі шпіталь, М. А. Багараз сарваўся з падножкі трамвая і патрапіў пад яго колы[6]. Страціўшы абедзве нагі, М. А. Багараз не сканаў ад страты крыві па шчаслівай выпадковасці — побач апынуўся прафесар М. В. Парыйскі, які змог аказаць яму першую дапамогу[6].
З 1943 года працуе загадчыкам кафедрай 2-га Маскоўскага медыцынскага інстытута і адначасова — вядучым хірургам Галоўнага Ваеннага шпіталя імя М. М. Бурдэнка.
Памёр 15 ліпеня 1952 года ў Маскве.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна.
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.
- Лаўрэат Сталінскай прэміі 1 ступені.
- Заслужаны дзеяч навукі РСФСР.
- Заслужаны дзеяч навукі Узбекскай ССР.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У 1960 годзе на экраны выйшаў мастацкі фільм «І зноў раніца» (рэжысёр Генадзь Казанскі), прататыпам галоўнага героя ў якім паслужыў Мікалай Багараз[7].
- На будынку Растоўскага медыцынскага інстытута усталявана прысвечаная М. А. Багаразу мемарыяльная дошка.
- У медыцынскай тэрміналогіі існуе паняцце «Аперацыя Багараза-Крастоўскага»: хірургічная аперацыя накладання анастамозу паміж верхняй брыжэечнай і ніжняй полай венай пры партальнай гіпертэнзіі.
Зноскі
- ↑ Богораз Николай Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Богораз Николай Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Габобоуев А., Джонас У., Шультес Д. Николай Богораз (1874—1952): русский пионер фаллопластики и имплантационной хирургии полового члена(недаступная спасылка) // Андрология и генитальная хирургия. — 2004. — № 4.
- ↑ Ревенко Л. Богораз Николай Алексеевич // Таганрог. Энциклопедия. — Таганрог: Антон, 2008. — С. 224. — ISBN 978-5-88040-064-5.
- ↑ Кравченко Л. Безногий хирург(недаступная спасылка) // Наше Время. — 2007. — 14 дек.
- ↑ а б Козубенко И. Д. Медицина в Таганроге. — Таганрог: ТРТУ, 1999. — 314 с. — ISBN 5-230-24705-3.
- ↑ Бражкина А. Легенда 1930-х — Николай Богораз // Неизвестный Ростов. 20 век. — 2010. — 28 дек.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія на сайце «Яндэкс. Слоўнікі»(недаступная спасылка)
- Даныя на сайце Біяграфія. Ру
- Мікалай Багараз на сайце www.taganrog.su Архівавана 24 лютага 2010.
- Сяргей Емяльянаў. Хірург М. А. Багараз
- Нарадзіліся 13 лютага
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Нарадзіліся ў Таганрогу
- Памерлі 15 ліпеня
- Памерлі ў 1952 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
- Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 1 лютага
- Хірургі Расіі
- Хірургі СССР
- Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР
- Заслужаныя дзеячы навукі Узбекскай ССР
- Іўдзеі, якія прынялі хрысціянства
- Выпускнікі ВНУ Санкт-Пецярбурга
- Хірургі Расійскай імперыі