Перайсці да зместу

Мухамед бен Зайд ан-Нахаян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мухамед бен Зайд ан-Нахаян
араб. محمّد بن زايد آل نهيان‎‎
3-і прэзідэнт Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў[d]
з 14 мая 2022
Папярэднік Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян
эмір Абу-Дабі[d]
з 13 мая 2022
Папярэднік Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян

Нараджэнне 11 сакавіка 1961(1961-03-11)[1] (63 гады)
Род Аль Нахаян[d] і Nahyan[d]
Бацька Зайд ібн Султан ан-Нахаян
Маці Fatima bint Mubarak Al Ketbi[d]
Дзеці Khalid bin Mohammed bin Zayed Al Nahyan[d]
Веравызнанне іслам і суніты
Адукацыя
Прыналежнасць генерал
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў[d]
Званне генерал
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мухамед бен Зайд ан-Нахаян (араб. محمد بن زايد آل نهيان‎‎; нар. 11 мая 1961) — ваенны і дзяржаўны дзеяч ААЭ.

Нарадзіўся ў сям’і заснавальніка і прэзідэнта ААЭ Зайда ібн Султана ан-Нахаяна ад яго трэцяй жонкі Фацімы бінт Мубарак аль-Кетбі.

У 2004 годзе стаў Старшынёў Выканаўчага савета эмірата Абу-Дабі.

Быў саветнікам свайго старэйшага брата, былога прэзідэнта краіны, Халіфы ібн Зайда ан-Нахаяна. Калі той перанёс інсульт, стаў фактычным кіраўніком эмірата Абу-Дабі і ўсіх Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў з 2014 года, прымаючы ўсе асноўныя рашэнні[2]. Заняў пасаду камандуючага Узброеных сіл ААЭ[3].

У 2017 годзе ўдзельнічаў у вызваленні з лівійскага палону беларуса Вячаслава Качура[3].

У 2019 годзе The New York Times назвала яго самым магутным арабскім кіраўніком і адным з самых уплывовых людзей у свеце[4]. Па рэйтынгу часопіса Time стаў адным з 100 самых уплывовых людзей 2019 года[5][6].

У маі 2022 года заняў пасады прэзідэнта Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і эміра Абу-Дабі[7].

Па версіі Каралеўскага цэнтра ісламскіх стратэгічных даследаванняў Мухамед бен Зайд прызнаны восьмым самым уплывовым мусульманінам у свеце ў 2023 годзе[8].

  1. https://www.cpc.gov.ae/en-us/thecrownprince/HHsBiography/Pages/Childhood.aspx Праверана 29 сакавіка 2017.
  2. UAE leader returns after lengthy unexplained absence. Middle East Eye. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2016. Праверана 27 верасня 2017.
  3. а б Встреча с ветераном боевых действий в ДРА Качурой В. М. Архівавана 27 сакавіка 2023. // Главное управление юстиции Минского горисполкома, 28 апреля 2022
  4. "The Most Powerful Arab Ruler Isn't M.B.S. It's M.B.Z. (Published 2019)"(англ.). 2019-06-02. Архівавана з арыгінала 2022-06-20. Праверана 2023-08-05.
  5. Crown Prince Mohamed bin Zayed: The 100 Most Influential People of 2019(нявызн.). TIME. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2023. Праверана 5 жніўня 2023.
  6. Mohammad Bin Zayed named among Time’s 100 most influential people 2019 (англ.). gulfnews.com (18 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2022. Праверана 5 жніўня 2023.
  7. Мухаммед бен Зайд Аль Нахайян избран президентом ОАЭ. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2022. Праверана 14 мая 2022.
  8. The World's Most Influential Muslims. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2020. Праверана 10 жніўня 2023.