Мухамед Аюб Хан
Мухамед Аюб Хан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Ayub Khan | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іскандэр Мірза | ||||||
Пераемнік | Ага Мухамед Ях'я Хан | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фераз Хан Нун | ||||||
Пераемнік | Нурул Амін | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 мая 1907[1][2][…] |
||||||
Смерць |
19 красавіка 1974[1][2][…] (66 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Дзеці | Гохар Аюб Хан[d] | ||||||
Веравызнанне | Іслам, шыіцкага толку | ||||||
Партыя | Мусульманская ліга | ||||||
Адукацыя | |||||||
Род войскаў | British Indian Army[d] | ||||||
Званне | генерал-фельдмаршал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Муха́мед Аю́б Хан (англ.: Ayub Khan, 14 мая 1907 — 19 красавіка 1974) — галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі і прэзідэнт Пакістана з 1958 па 1969 г.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Харыпуры; па этнічнай прыналежнасці пуштун[3].
Калі ў 1947 годзе быў створаны Пакістан, Аюб Хан узначаліў узброеныя сілы ва Усходнім Пакістане (цяпер Бангладэш).
Патомны ваенны, бацька Мухамеда служыў у брытанскай арміі ў чыне субедар-маёра. Скончыў Мусульманскі ўніверсітэт у Алігарху, затым Каралеўскую ваенную акадэмію ў Сандхёрсце (Вялікабрытанія). Да моманту здабыцця Пакістанам незалежнасці быў самым старшым па званні мусульманскім афіцэрам.
У 1951 годзе быў прызначаны галоўнакамандуючым пакістанскай арміяй.
З 1954 па 1956 г. займаў пасаду міністра абароны, а пасля ваеннага перавароту 1958 года стаў кіраўніком ваеннага рэжыму.
У 1960 годзе фармальна легітымізаваў сваё становішча на чале дзяржавы рэферэндумам.
На пасадзе главы дзяржавы Мухамед Аюб Хан ініцыяваў Другую інда-пакістанскую вайну, праводзіў праамерыканскую знешнюю палітыку, менавіта ў яго кіраванне адбылося ўступленне Пакістана ў Багдадскі пакт, потым СЕНТА і СЕАТА. Праводзіў палітыку паскоранага эканамічнага росту і ўмеранай зямельнай рэформы. Дамогся прыняцця другой пакістанскай канстытуцыі, якая абмежавала палітычнае жыццё рамкамі так званых «асноўных дэмакратычных правоў».
У сакавіку 1968 года Аюб Хан цяжка захварэў і страціў палітычны кантроль над краінай.
У сакавіку 1969 года Аюб Хан сышоў у адстаўку пад ціскам палітычнай апазіцыі.
Зноскі
- ↑ а б Mohammad Ayub Khan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Mohammed Ayub Khan // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Jaffrelot, Christophe (2004). A history of Pakistan and its origins. Anthem Press. p. 69. ISBN 9781843311492. Праверана 2010-08-22.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 14 мая
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Хайбер-Пахтунхва
- Памерлі 19 красавіка
- Памерлі ў 1974 годзе
- Памерлі ў Пакістане
- Узнагароджаныя Зоркай 1939—1945
- Члены ордэна Брытанскай імперыі
- Узнагароджаныя Каранацыйным медалём Лізаветы II
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ланцуга
- Асобы
- Прэзідэнты Пакіст��на
- Прэм’ер-міністры Пакістана
- Военачальнікі
- Кіраўнікі Пакістана