Перайсці да зместу

Минское русское слово

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Минское русское слово»
Тып газета
Рэдактар Леў Мікалаевіч Цвяткоў
Заснавана 17 (30) чэрвеня 1912
Спыненне публікацый 28 лютага (13 сакавіка) 1913
Палітычная прыналежнасць заходнерусізм
Мова руская
Галоўны офіс

«Минское русское слово» — штодзённая грамадска-палітычная газета вялікадзяржаўнага шавіністычнага кірунку, якая выходзіла ў Мінску з 17(30) чэрвеня 1912 па 28 лютага (13 сакавіка) 1913 на рускай мове. Газета з’яўлялася органам Усерасіскага нацыянальнага саюза, рэдактар Л. Цвяткоў.

Абвяшчала сябе органам «правага рускага друку», «незалежнай палітычнай, літаратурнай і эканамічнай газетай», якая грунтавалася на прынцыпах «самадзяржаўя, праваслаўя і народнасці». Працягвала праграму газет «Минское слово» і «Минские ежедневные ведомости». Падтрымлівала палітыку ўрада Расіі, царскую ўладу. Друкавала самадзейныя гімны, прысвечаныя цару, напісаныя Л. Цвятковым і мясцовымі чыноўнікамі. Адмаўляла нацыянальную і культурную самастойнасць беларускага народа, рабіла нападкі на газету «Наша Ніва», беларускіх пісьменнікаў і беларускую мову (3 і 11.8.1912, 8.11.1912). Узводзіла паклёп на беларускі народ (13.1.1913). Выступала за забарону беларускага друку.

У апошнім нумары перадала сваю праграму газеце «Северо-Западная жизнь».

Зноскі