Марыя Іванаўна Ісаёнак
Марыя Іванаўна Ісаёнак | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | партрэт, нацюрморт і пейзаж |
Вучоба |
Марыя Іванаўна Ісаёнак (25 кастрычніка 1949, вёска Кісялі, Гарадоцкі раён) — беларускі жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1969). Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 г. Працуе ў жанры партрэта, нацюрморта, пейзажа. Удзельнічае ў выставах з 1975 г. Творчасць М. Ісаёнак — адна з прыкметных з'яў у сучасным беларускім мастацтве. Мастачка тонка ўспрымае стан прыроды, імкнецца да выяўлення гармоніі чалавека з навакольным асяроддзем і па-майстэрску перадае ўласныя ўражанні ў стрыманай каляровай гаме.
Карціны М. Ісаёнак на працягу 2002—2004 гг. дэманстраваліся на выставах у розных гарадах Італіі. Выстаўкі мастачкі арганізоўваліся таксама ў Літве (Вільнюс, 2003), у Мінску — у Музеі сучаснага мастацтва і Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, а таксама ў іншых гарадах.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ісаёнак Марыя Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 327. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ісаёнак Марыя Іванаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Марыя і Мікалай Ісаёнкі. Двое пад адным дахам Архівавана 1 сакавіка 2022. // Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь