Марыя-Тэрэза Савойская
Марыя-Тэрэза Савойская | |
---|---|
Нараджэнне |
31 студзеня 1756[1][2] |
Смерць |
2 чэрвеня 1805[1][2] (49 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Савойскі дом |
Бацька | Віктар Амадэй III |
Маці | María Antonia of Spain[d] |
Муж | Карл X Бурбон[3] |
Дзеці | Louis Antoine, Duke of Angoulême[d][4], Charles Ferdinand, Duke of Berry[d], Sophie d'Artois[d] і María Teresa de Francia[d][5] |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя-Тэрэза Савойская (фр.: Marie Thérèse de Sardaigne, італ.: Maria Teresa di Savoia) (31 студзеня 1756, Турын, Сардзінскае каралеўства — 2 чэрвеня [6] 1805, Грац, Аўстрыйская імперыя) — прынцэса Сардзінская і П’емонцкая, жонка Шарля дэ Бурбона, графа дэ Артуа, самага малодшага ўнука караля Францыі Людовіка XV, які праз 19 гадоў пасля яе смерці стаў каралём Францыі Карлам X.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Марыя Тэрэза Савойская была пятым дзіцем і трэцяй дачкой караля Сардзініі Віктара Амадэя III і яго жонкі каралевы Марыі Антоніі Бурбонскай, Інфанты Іспанскай. Яе бабуляй і дзядулем па бацькаўскай лініі былі кароль Сардзініі Карл Эмануіл III і яго жонка Паліксена Крысціна Гесэн-Ротэнбургская. Паліксена была дачкой Эрнста Леапольда, ландграфа Гесэн-Ротэнбургскага. Яе бабуляй і дзядулем па матчынай лініі былі кароль Іспаніі Філіп V і яго другая жонка Елізавета Фарнезэ.
16 лістапада 1773 Марыя-Тэрэза выйшла замуж за Шарля дэ Бурбона, графа дэ Артуа; яе сястра, Марыя-Жазэфіна, выйшла замуж за яго брата, Луі-Станісласа графа Праванскага, двума гадамі раней. Шарлю д’Артуа першапачаткова было прызначана жаніцца на прынцэсе Кандэ, і ён быў эмацыйна і духоўна бліжэй да сваёй іншай ятроўцы, Марыі Антуанэты Аўстрыйскай; яго шлюб з Марыяй-Тэрэзай не здолеў зацікавіць ні нявесту, ні жаніха. Яна была адной з найбольш нелюбімых і непапулярных фігур пры французскім двары ў той час, хоць яна пазбегла горшых нападак і паклёпу, накіраваных на Марыю Антуанэту. Граф і графіня д’Артуа пасля нараджэння дзяцей фактычна не жылі адзін з адным.
У Марыі Тэрэзы Савойскай і графа д’Артуа было чацвёра дзяцей, апошняя прамая лінія старэйшай галіны Бурбонаў:
- Луі-Антуан, герцаг Ангулемскі (1775—1844);
- Сафія (1776—1783);
- Шарль-Фердынанд, герцаг Берыйскі (1778—1820);
- Марыя-Тэрэза (1783);
Графіня дэ Артуа бегла з Францыі разам са сваім мужам у 1789, пасля пачатку Французскай Рэвалюцыі. Марыя-Тэрэза памерла ў выгнанні ў Грацы ў 1805. Паколькі яна памерла перш, чым яе муж стаў каралём Францыі пад імем Карл X, яна не стала каралевай і была пахавана пад імем графіні д’Артуа. Марыя-Тэрэза Савойская была пахавана ў Імператарскім маўзалеі побач з саборам Граца.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Maria Teresa di Savoia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Maria Theresia von Savoyen // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Ангулемскій Герцогъ, Лудовикъ Антоній Бурбонъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 264–265.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ An online Gotha Архівавана 20 лютага 2009.