Перайсці да зместу

Март Саар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Март Саар
эст.: Mart Saar
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 16 (28) верасня 1882
Месца нараджэння
Дата смерці 28 кастрычніка 1963(1963-10-28) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Мікалай Андрэевіч Рымскі-Корсакаў, Анатоль Канстанцінавіч Лядаў і Louis Homilius[d]
Прафесіі кампазітар, арганіст, педагог, фалькларыст, піяніст
Інструменты арган[d]
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Эстэр Мягі і Яан Раэтс
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Март Саар (эст.: Mart Saar; 16 жніўня (28 жніўня) 1882, хутар Хюпсаарэ — 28 кастрычніка 1963, Талін) — эстонскі кампазітар, піяніст, арганіст і педагог. Народны артыст Эстонскай ССР (1952).

Нарадзіўся ў сям’і лесніка, быў старэйшым з чатырох дзяцей. Рана захапіўся музыкай, але не атрымліваў сістэматычнай адукацыі, застаючыся па сутнасці самавукам, пакуль яго здольнасць у 1894 годзе не разгледзеў Артур Кап, які даваў яму бясплатныя ўрокі і дапамог паехаць вучыцца ў Пецярбург. У 1908 годзе Саар скончыў Пецярбургскую кансерваторыю. Яго настаўнікамі былі Анатоль Лядаў, Мікалай Рымскі-Корсакаў (кампазіцыя), Фрыдрых Гаміліус (арган), Аляксандр Глазуноў (інструментоўка і чытанне партытур). У 1908—1932 выкладаў ва Настаўніцкай семінарыі і Вышэйшай музычнай школе ў Тарту. У 1908—1944 гадах канцэртаваў у Эстоніі як піяніст і арганіст. З 1943 года — выкладчык Талінскай кансерваторыі, а з 1947 года — прафесар. Сярод яго вучняў: Эстэр Мягі, Яан Раэтс, Туудур Ветык і іншыя. Пісаў рамансы на вершы Аляксандра Пушкіна, Каарэла Корсена, Карла Сёэта, Ганны Хаавы і іншых паэтаў (агулам каля 150). Пісаў таксама музыку да спектакляў: «Зніклая прынцэса» І. Ора (1925, Тарту) і іншых.

Зноскі