Макотаў
Макотаў | |
---|---|
польск.: Mokotów | |
Тып | Дзяльніца |
Інфармацыя | |
Горад | Варшава |
Плошча | 35,42 км² |
Насельніцтва (2023) | 225 556 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Макотаў[1] (польск.: Mokotów) — дзяльніца (раён) Варшавы.
Найбуйнейшы раён паводле колькасці насельніцтва ў Варшаве.
Назва «Макотава» паходзіць ад прозвішча ўладальніка вёскі, верагодна, па прозвішчы Макот.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Макотава ўпершыню сустракаецца ў дакументах 1367 г. у выглядзе спісу некалькіх вёсак пад Варшавай, якія плацілі дзесяціну Зэгжэ ў тагачаснай Плоцкай парафіі. Гэта было паселішча каля дарогі на Чэрск — да пачатку XV стагоддзя сталіцу Мазавецкага княства.
У 1678 г. Станіслаў Геракліюш Любамірскі, які атрымаў частку зямлі са староства, набыў частку тагачаснага Макотава, а таксама Служаў і Служавец. Яму належаў палац Аркадзіі каля Крулікарні, званы «домам пастуха», а з 1683 г. таксама Чарнякова, дзе ў 1691 г. заснаваў кляштар бернардзінцаў — месца адпустаў у параўнанні з Белянамі. На месцы сядзібы Чарнякоўскіх ён пабудаваў шпіталь (сённяшні шпіталь Чарнякоўскіх), а ў Сякерках пабудаваў альтанку для адпачынку з невялікім садам (сёння ўжо не існуе).
На XVII ст. прыпадае росквіт гэтых тэрыторый. У Макотаве былі пабудаваны сядзібы, вілы і палацы магнатаў і заможнай буржуазіі, а ўздоўж уступу Віслы разбіты сады. Гэта выклікала бум у будаўнічай індустрыі. У ваколіцах Макотава у канцы XVII ст. існавала некалькі цагельняў: вялікая, яшчэ да 1779 г., на сённяшняй вуліцы Скалімоўскай, і некалькі меншых.
З гэтага часу паходзіць французская назва палацава-садовага комплексу Mon coteau («мой пагорак»), верагодна, фанетычная спасылка на ранейшую назву гэтых тэрыторый (гэтак жа, як Міланаў стаў Вілянова праз італьянскую назву Villa Nova). Яго ўладальніцай была княгіня Ізабэла Любамірская. Першапачаткова неакласічная прыгарадная віла Любамірскай была пабудавана ў 1772—1774 гадах на руінах сядзібы Бурбаха. У 1779 г. Ізабэла і Станіслаў Любамірскія набылі ў проба��ча вёску Макотава. Існуючая ў цяперашні час частка гэтага комплексу ўключае ў сябе палац (вядомы як палац Шустра), парк Марское Вока, неагатычную вежу з галубятняй і фламандскі глорыет (маўрытанскі дом).
У 1794 годзе ў Макотаве ішлі цяжкія баі, а кіраўнік паўстання генерал Тадэвуш Касцюшка размяшчаўся ў сваім штабе ў Крулікарні. Пасля паўстання Касцюшкі Макотаў быў разбураны і разрабаваны. У 1830 годзе Макотаў зноў стаў полем бітвы ў часы паўстання 1830—1831 гадоў.
Пасля паўстання гэты раён пераўтварыўся ў модны і прэстыжны летні курорт заможнай Варшавы. Тут былі шматлікія пансіянаты, лячэбна-аздараўленчыя ўстановы, рэстараны і гасцініцы. Пачынаючы з 1881 г. да Вержбна даязджаў першы конны амнібус, заменены ў 1909 г. электрычным трамваям, а з Макатоўскай плошчы (пл. Люблінскай Уніі) адпраўляліся цягнікі да бліжэйшых прыгарадаў Варшавы.
На мяжы XIX—XX ст. былы хутар Макотаў быў падзелены і намечана шмат новых вуліц сённяшняга Старога Мокотава, у тым ліку: Ракавецкая, МАдалінскага, Нарбута і Шустэра (цяпер Дамброўскага). У 1883 г. у сувязі з умацаваннем Варшаўскай крэпасц будаўніцтва было абмежавана. Толькі ў 1911—1913 гадах некаторыя муры крэпасці былі знесены і пачаўся працэс інтэнсіўнага развіцця праспекта Непадлегласці, у тым ліку шматлікіх шматпавярховых камяніц на Пулаўскай (былой Новаалександрыйскай).
Макотаў быў уключаны ў склад Варшавы ў 1916 годзе, пасля таго, як рускія пакінулі сталіцу, і меў на той момант каля 28 000 жыхароў. Развіццё раёна ішло з году ў год. Будаваліся будынкі універсітэтаў (SGH, SGGW), навуковых інстытутаў, бальніц, школ, будаваліся рэпрэзентатыўныя камяніцы і вілы, уцягнутыя ў пышную зеляніну. Дзякуючы мэру Варшавы Стэфану Старжыньскаму (ён меў свой дом у Макотаве на вуліцы Шустры, цяпер Дамброўскага) была распачата мадэрнізацыя вуліцы Пулаўскай, па якой была пракладзена трамвайная лінія, якая даходзіла аж да раёна Служевец. Планавалася таксама пабудаваць тунэль метро каля Пулаўскай, але надыходзячая вайна перашкодзіла гэтым планам. Колькасць жыхароў працягвала расці і ў 1939 годзе перавысіла 89 тысяч чалавек.
Пасля акупацыі Варшавы нямецка-фашысцкімі войскамі Макотаў быў ператвораны ў нямецкі раён. Палякаў гвалтоўна высялялі з кватэр, а ўсе важныя будынкі гарнізонавалі і ўмацоўвалі бункерамі. У акрузе пасялілася шмат рэйхсдойчаў і фольксдойчаў, а таксама размяшчалася шмат акупацыйных устаноў (у Макотаве была, між іншым, нямецкая турма, казармы СС і Люфтвафэ, штаб жандармерыі Варшаўскай акругі і інш.).
Падчас Варшаўскага паўстання, якое доўжылася ў Макотаве з 1 жніўня па 27 верасня 1944 г., пры абароне раёна загінулі жаўнеры палкоў Арміі Краёвай «Башта», «Валігора» і многіх іншых атрадаў, разведчыкі батальёнаў Шэрых шэрагаў і мірныя жыхары. Нягледзячы на тое, што немцы адбілі большую частку атак паўстанцаў, палякам удалося ў першыя дні жніўня авалодаць значнай часткай Макотава. У адплату захопнікі здзейснілі шэраг злачынстваў супраць мірнага насельніцтва раёна. Паўстанцы доўгі час змаглі ўтрымаць свае ўладанні, але на досвітку 24 верасня немцы пачалі агульны наступ на Макотаў. Значная перавага праціўніка і адсутнасць дастатковай колькасці зброі і боепрыпасаў вымусілі паўстанцаў здацца.
Пасля паўстання раён моцна пацярпеў. 65 % будынкаў ператварыліся ў руіны, на плошчах і ў парках шчыльна стаялі драўляныя крыжы, якія сведчаць пра тысячы загінуўшых макотаўцаў. Аб паўстанні ў гэтых мясцінах нагадвае «Макотаўскі марш», напісаны 20 жніўня 1944 г., своеасаблівы гімн раёна, які з 1969 г. гучыць кожны дзень а 17-й гадзіне з вежы з гадзіннікам «Гатычнага дома». Пасля вайны пачалася кампанія па расчыстцы завалаў, адбудове і пашырэнню раёна. Гэтыя мерапрыемствы прама ці ўскосна паўплывалі на яго сучасны выгляд.
Пасля вайны ў раёне таксама быў размешчан шэраг урадовых устаноў, корпус унутранай бяспекі, міліцыя, турма.
У адноўленым раёне з 1950 па 1996 размяшчаўся найбуйнейшы ў Польшчы кінатэатр «Масква». Гэта быў адзін з самых вядомых варшаўскіх кінатэатраў — у 1970-я гады там ладзілі «Супрацьстаянні», паказваючы фільмы, якія не былі дазволеныя цэнзурай для шырокага пракату.
З 1983 па 1985 год праз Макотаў проходзіла траплейбусная лінія на Пясэчна.