Перайсці да зместу

Магаданская вобласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магаданская вобласць
руск.: Магаданская область
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 3 снежня 1953
Насельніцтва
  • 133 387 чал. (2024)
Плошча
  • 465 464 км²
Магаданская вобласць на карце
Часавы пояс Магаданскі час і Asia/Magadan[d][2]
Код ISO 3166-2 RU-MAG
Код аўтам. нумароў 49
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Магаданская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі. Размешчаны на паўночным усходзе краіны.

Мяжуе з Чукоцкай аўтаномнай акругай, Камчацкім краем на поўначы, Якуціяй на захадзе і Хабараўскім краем на поўначы. З усхода абмываецца водамі Ахоцкага мора.

Вобласць была ўтворана 3 снежня 1953 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Магадан.

Колькасць насельніцтва — 171,6 тыс. чалавек (2006). Удзельная вага гарадскога насельніцтва — 93,9 %. Нацыянальны склад: рускія — 80,18 %, украінцы — 9,89 %, эвены — 1,38 %, беларусы — 1,19 %, татары — 1,1 %, каракі — 0,49 %, інгушы — 0,44 %, немцы — 0,43 %, ітэльмены — 0,35 %, асобы, якія не ўказалі сваю нацыянальнасць — 0,33 %.

У вобласці толькі два горада: Магадан і Сусуман. Вобласць падзяляецца на 8 раёнаў:

Берагавая лінія парэзана буйнымі залівамі — Анадырскім, Крыжа, Шэліхава, і губамі — Чаунскай, Калючынскай, Пенжынскай, Гіжыгінскай. Далёка на ўсход вылучаецца Чукоцкі паўвостраў. Большая частка вобласці гарыстая. Пераважаюць нагор’і і пласкагор’і, якія перамяжоўваюцца з шырокімі нізінамі. Паўднёвы захад вобласці займае Калымскае нагор’е з вышынямі ад 600 да 1713 м. На паўночным захадзе — хрыбты Чэргэ, Палярны і іншыя, якія адносяцца да горнага ланцуга Чэрскага, паднімаюцца да 2500 м. На паўночным усходзе — Чукоцкае нагор’е і Анадырскае пласкагор’е. Нізіны — Анадырская, Чаунская, Ванкарэмская, Гіжыгінская, Ямская і Тауйская.

Клімат вобласці рэзка кантынентальны, на ўзбярэжжах — халодны, марскі. Зіма доўжыцца 7-8 месяцаў. Мінімальныя тэмпературы ад −60 да −65 °C. Сярэдняя тэмпература студзеня ва ўнутраных частках вобласці −38 °C, на ўзбярэжжы Ахоцкага мора ад −19 да −23 °C, Паўночнага Ледавітага акіяна ад −24 да −28 °C. Лета кароткае і прахалоднае, частыя туманы. Сярэдняя тэмпература ліпеня на Ахоцкім узбярэжжы 11-12 °C, на Арктычным 3-6 °C, ва ўнутраных раёнах 14-16 °C. Ападкаў выпадае ў сярэднім 300—350 мм у год, на ўзбярэжжах Ахоцкага і Берынгава мораў 500—700 мм у год.

Тэрыторыя вобласці ляжыць у зоне распаўсюджвання шматгадовамерзлых парод (за выключэннем Ахоцкага ўзбярэжжа). Вегетацыйны перыяд 100—105 сут.

Рэкі належаць да басейнаў Паўночнага Ледавітага і Ціхага акіянаў, найбольш буйныя — Калыма, Анадыр, Каркадон, Хасын. Большасць рэк адносіцца да горных.

У тундры пераважаюць глеева-балотныя і тарфяніста-глеевыя глебы, у тайзе — разнавіднасці падзолісты тыпу, у горных раёнах — горна-тайговыя і горна-тундравыя глебы. Для сельскай гаспадаркі найбольш прыдатныя алювіяльныя глебы рачных далін.

  • Сяргей Ханжанкоў (1942, пас. Усць-Уціны — 2016) — савецкі палітвязень, актывіст[4].
  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
  3. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газетаРоссия: 1993. — Т. 102. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 27 кастрычніка 2016.
  4. Савецкі палітвязень Сяргей Ханжанкоў паўдзельнічае ў «Маратоне салідарнасьці» https://www.svaboda.org/amp/24714141.html