Ліпавы Гай
Выгляд
Ліпавы Гай | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Дата заснавання | XVIII стагоддзе |
Размяшчэнне | |
54°00′21″ пн. ш. 29°42′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Магілёўская вобласць |
Раён | Бялыніцкі раён |
Горад | Бялынічы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ліпавы Гай — парк у Бялынічах Магілёўскай вобласці. Закладзены на плошчы ў 6 гектараў у сярэдзіне XVIII стагоддзя на сродкі чарговага ўладальніка мястэчка Крыштафа Агінскага. У першапачатковым выглядзе не захаваўся.
Меў сіметрычна-восевую пабудову пры прамавугольнай форме плана. У аснову кампазіцыі пакладзены прыём разбіўкі плошчы на сістэму квадратаў, падзеленых пяццю ліпавымі алеямі шырынёй па 6 метраў кожная, якія перасякаліся пад прамым вуглом. У цэнтры — аглядная пляцоўка і вадаём. У заходняй і паўднёва-заходняй частках размяшчаўся сад.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бялыніцкі рэгулярны парк “Ліпавы Гай” // Бялыніччына : краязн. энцыкл. даведнік / Укл. М. Карпечанка. — Мінск: Выдавец В. Хурсік, 2011. — 135, іл. с. — ISBN 978-985-6888-64-2.