Лясная гаспадарка
Лясная гаспадарка — галіна эканомікі, у функцыі якой уваходзіць: вывучэнне і ўлік лясоў, іх узнаўленне, ахова ад пажараў, шкоднікаў і хвароб, рэгуляванне лесакарыстання, кантроль за выкарыстаннем лясных рэсурсаў[1].
З развіццём земляробства вялікія плошчы лясоў знішчаліся, іх займалі пад сельскагаспадарчыя культуры. Павелічэнне патрэбнасці ў драўніне для будаўніцтва, пашырэнне лясных промыслаў і гандлю лесаматэрыяламі стварылі перадумовы ўзнікнення лясной гаспадаркі як галіны вытворчасці.
Класіфікацыя формаў лясной гаспадаркі
[правіць | правіць зыходнік]Класіфікацыі формаў лясной гаспадаркі складаюцца па эканамічных, натуральнагістарычных і тэхнічных прыкметах. Лясную ��аспадарку дзеляць на бесперапынную і перыядычную (пры якім ўся плошча, занятая лесам, высякаецца раз у некалькі гадоў, калі лес дасягае спелага стану)[2].
Акрамя таго, гаспадарку дзеляць на высокаствольную, нізкаствольную і сярэднюю. Высокаствольнай называюць лясную гаспадарку, якая ўключае ў сябе насаджэнні, якія выраслі з насення, у якім кожнае дрэва выкарыстоўваецца адзін раз і на месцы высечкі вырастае насенным шляхам наступнае пакаленне дрэў. У нізкаствольнай гаспадарцы кожнае дрэва, здольнае даваць параснік, шматкроць удзельнічае ва ўтварэнні наступных насаджэнняў, якія вырошчваюцца на гэтай жа плошчы. Калі насаджэнні складаюцца як з насенных, так і з параснікавых дрэў, выразна адасобленых па памеры і ўзросце, то такую лясную гаспадарку называюць сярэдняй[3].
Лесакарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Сёння існуе шмат даследаванняў, прысвечаных кіраванню ляснымі экасістэмамі і генетычнаму паляпшэнню разнавіднасцяў дрэў. Лесакарыстанне таксама ўключае ў сябе развіццё і паляпшэнне метадаў высадкі, абароны, прарэджвання, кантролю за пажарамі, высечкай, атрыманнем і перапрацоўкай драўніны. Адным з напрамкаў сучаснага лесакарыстання з’яўляецца лесааднаўленне, падчас якога ажыццяўляецца высадка і догляд дрэваў на пэўным участку.
У многіх рэгіенах лесакарыстанне мае вялікае экалагічнае, эканамічнае і сацыяльнае значэнне. Сістэма незалежнай ацэнкі з’явілася ў адказ на крытыку тагачаснага лесакарыстання, якое часта прыводзіла да знішчэння лесу. У лясных раенах, функцыянаванне лесакарыстання належным чынам важна для прадухілення або мінімізацыі эрозіі глебаў і апоўзняў. У раенах з падвышанай верагоднасцю сходу апоўзняў, лясы могуць стабілізаваць глебы і прадухіляць маёмасныя і чалавечыя страты.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Лесное хозяйство (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ Классификация форм лесного хозяйства (часть 1) . Все о лесном деле и деревообработке. Праверана 23 лютага 2015.
- ↑ Классификация форм лесного хозяйства (часть 3) . Все о лесном деле и деревообработке. Праверана 23 лютага 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лесное хозяйство // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Кожурин С. И., Шутов В. В., Ермушин М. В., Метельков В. И. История лесного дела в России. — Кострома: КГТУ, 2004. — 72 с. — 80 экз. — ISBN 5-8285-0154-2.
- Лесная энциклопедия / Гл. редактор Г. И. Воробьёв. — М.: Советская энциклопедия, 1985. — Т. 1. — 563 с. — 100 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тэрміналагічны слоўнік па лясной гаспадарцы на сайце Федэральнага агенцтва лясной гаспадаркі Міністэрства сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі Архівавана 4 мая 2012. (Праверана 1 сакавіка 2010)(Праверана 1 сакавіка 2010)
- Аператыўны маніторынг пажарнай абстаноўкі ў Расіі
- Лясная гаспадарка і лесаўстройства. Часопіс «Зямля з космасу — найбольш эфектыўныя рашэнні» № 1