Лядня
Выгляд
Лядня | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 13 км |
Басейн | 36 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 54°14′26,31″ пн. ш. 31°22′46,46″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рамясцвянка |
• Вышыня | 171,4 м |
• Каардынаты | 54°10′21,30″ пн. ш. 31°18′08,6″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Рамясцвянка → Быстрая → Проня → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раёны | Мсціслаўскі раён, Горацкі раён |
— выток, — вусце |
Ля́дня[1] — рака ў Мсціслаўскім і Горацкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Рамясцвянка (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 13 км[2]. Плошча вадазбору 36 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,8 ‰. Пачынаецца на мяжы з Расіяй за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Малая Рубанаўка Мсціслаўскага раёна, вусце на заходняй ускраіне вёскі Буда Горацкага раёна. Цячэ ў межах Горацка-Мсціслаўскай раўніны. Рэчышча каналізаванае на 3 участках: ад вытоку на працягу 2,2 км, каля вёскі Вялікая Рубанаўка (0,3 км) і каля вусця на працягу 2,1 км. Асноўны прыток — Рухва (злева).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- 236. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Могилёвская область. Горецкий район: карта. Горки: план / Ред. И. И. Шилай.. — Минск: РУП «Белкартография», 2012. — 5 000 экз. (руск.)