Людміла Фёдараўна Кабашнікава
Людміла Фёдараўна Кабашнікава | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 жніўня 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчыца ўніверсітэта, вучоная |
Навуковая сфера | біяхімія раслін[d] і біяфізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (2009) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Прэміі |
Людміла Фёдараўна Кабашнікава (нар. 31 жніўня 1956, в. Прылукі, Мінскі раён) — беларускі вучоны ў галіне біяфізікі і біяхіміі раслін. Член-карэспандэнт (2017), доктар біялагічных навук (2009), дацэнт (2003).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1978 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна.
З 1978 года — настаўнік сярэдняй школы. З 1979 года у Цэнтральным батанічным садзе АН БССР. З 1981 года — у Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. І. Леніна. З 1986 года — у Інстытуце фотабіялогіі АН БССР: старшы лабарант, навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, з 1999 года — загадчык лабараторыі. Адначасова ў 2010—2015 гадах - прафесар Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у 2016—2017 гадах - прафесар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаванні па малекулярна-мембраннай біяфізіцы і біяхіміі культурных раслін, распрацоўцы адаптыўных і дыягнастычных тэхналогій для сельскай гаспадаркі. Устанавіла заканамернасці працэсаў фарміравання і функцыянавання фотасінтэтычным апарата (ФСА) хлебных злакаў на розных узроўнях сістэмнай арганізацыі і этапах антагенетычнага развіцця раслін пры дзеянні стрэсавых фактараў. Распрацавала канцэпцыю павышэння прадуктыўнасці і ўстойлівасці раслін хлебных злакаў на аснове аптымізацыі структурна-функцыянальнага стану ФСА. Выявіла малекулярныя механізмы фарміравання імунітэту сельскагаспадарчых раслін, распрацавала і ўкараніла ў вытворчасць біяфізічныя метады дыягностыкі фітапатагенезу і спосабы аховы раслін у закрытым грунце, інавацыйныя прыёмы перадпасяўной апрацоўкі насення сельскагаспадарчых культур пленкаабразуючымі ахоўна-стымулюючымі саставамі.
Аўтар больш за 270 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 5 патэнтаў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Function of plastoquinone in heat stress reactions of plants // Biochim. Biophys. Acta. 2008. Vol. 1777, N 11 (у суаўт.).
- Фотосинтетический аппарат и потенциал продуктивности хлебных злаков. Минск, 2011.
- Фотосинтетический аппарат и стресс у растений. Минск, 2014.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія НАН Беларусі (2013) за цыкл прац «Сістэма біясінтэзу хларафіла і фотасінтэтычны апарат як фактары павышэння ўстойлівасці і прадукцыйнасці сельскагаспадарчых культур».
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кабашникова Людмила Фёдоровна(недаступная спасылка) (руск.) // Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі
- Людміла Фёдараўна Кабашнікава ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 31 жніўня
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскім раёне
- Супрацоўнікі Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Супрацоўнікі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАНБ
- Дактары біялагічных навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ
- Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Біяфізікі СССР
- Біяфізікі Беларусі
- Біяхімікі СССР
- Біяхімікі Беларусі