Людміла Васілеўна Былінская
Людміла Васілеўна Былінская | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 ліпеня 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Людміла Васілеўна Былі́нская (нар. 7 ліпеня 1948, Іванава) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1971 годзе. Працавала ў Белдзяржпраекце, з 1976 года — старшы архітэктар, малодшы[1], пасля старшы навуковы супрацоўнік у БелНДІПгорадабудаўніцтва[2].
З 2002 года выкладае на кафедры мастацтваў і дызайну асяроддзя Факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ, з 2005 года старшы выкладчык[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП Паўднёва-Усходняга раёна Гродна (1972), тэхнічны праект забудовы набярэжнай К. Лібкнехта і прылеглай тэрыторыі ў Мазыры (1973). Адзін з аўтараў навуковых прац — «Аналіз горадабудаўнічай практыкі прымянення праектаў масавых тыпаў дамоў у забудове жылых раёнаў розных гарадоў БССР і распрацоўка прапаноў па ўдасканаленні структуры жыллёвага будаўніцтва» (1979), «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя жылых тэрыторый гарадскіх паселішчаў» (1987), «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя грамадскіх цэнтраў гарадскіх паселішчаў» (1987)[1].
З’яўлялася ўдзельнікам распрацоўкі шэрагу дзяржаўных НДР і навукова-праектных работ: ТЭА нацыянальных паркаў «Браслаўскія азёры», «Нарачанскі», «Белая Русь (Лагойскі)», а таксама выканаўцам, адказным выканаўцам нарматыўна-метадычных дакументаў і метадычных рэкамендацый па арганізацыі тэрыторый рэканструяванай забудовы; распрацоўшчык праектаў рэканструкцыі і развіцця шэрагу паркавых аб’ектаў у Гродне. Удзельнік распрацоўкі асобных раздзелаў генпланаў Віцебска, Рэчыцы, Гомеля і ваколіц, Полацка і Наваполацка[2].
Зноскі
- ↑ а б в Архітэктары Савецкай Беларусі 1991.
- ↑ а б в Былинская Людмила Васильевна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2020. Праверана 6 мая 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Былинская Людмила Васильевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 7 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Іванаве
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Выкладчыкі БДУ
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Горадабудаўнікі Беларусі