Людміла Аляксандраўна Вільчко
Людміла Аляксандраўна Вільчко | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 студзеня 1935 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Людміла Аляксандраўна Вільчко (руск.: Людмила Александровна Вильчко; нар. 21 студзеня 1935, г. Свярдлоўск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1958 годзе архітэктурнае аддзяленне будфака Уральскага політэхнічнага інстытута імя С. М. Кірава. Удзельніца выстаўкі рысункаў да V кангрэсу Міжнароднага Саюза архітэктараў у 1958 годзе[1].
У 1958—1959 гадах працавала сарэйшым архітэктарам у інстытуце Цюменьпраект у Свярдлоўску, у 1959—1960 гадах інжынерам-архітэктарам ва Уралэнергамантажы. У 1960—1961 гадах у Гродзенскім Аблпраекце, старэйшы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў, галоўны архітэктар АКМ[1].
У 1969—1971 і 1971—1973 гадах дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў[1].
У Саю��е архітэктараў БССР з 1971 года. У 1971—1975 гадах у Гродзенскім філіяле Белдзяржпраекта, начальнік АПМ; З 1975 года у Гроднаграмадзянпраекце, галоўны архітэктар праектаў АКМ-1, у 1979—1988 гадах у АКМ-3. З 1988 года галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Свярдлоўскчыгунпраект». З таго ж года ў Свярдлоўскім аддзяленні Саюза архітэктараў[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Усяго выканана праектаў больш за 30, з іх у суаўтарстве — 5, аўтарскіх — 18 і ў якасці кіраўніка (ГАП) — 8[1].
Асноўныя працы: генпланы г.п. Бярозаўка Лідскага, Любча Навагрудскага, Жалудок Шчучынскага, Наваельня Дзятлаўскага раёнаў, ПДП цэнтра, генплан жылога раёна «Тэкстыльшчык» у Слоніме[2], 9-павярховы жылы дом з крамай і атэлье па вул. Горкага (1965), мікрараён «Пярэселка-4» (1967)[1], абласная бальніца (1965) і рэканструкцыя 1-й гарадской бальніцы (1978), 9-павярховы жылы дом з будбанкам з канторай Будбанка (1972), гасцініца «Беларусь» (1965, перапрацоўка тыпавога праекта)[2], будынак дарожна-будаўнічага трэста (1980)[1], рэдакцыйна-выдавецкі корпус газеты «Гродзенская праўда» (1982), кінатэатр «Кастрычнік» па вул. Паповіча (1983) у Гродне, піянерлагер ва ўрочышчы Пышкі пад Гроднам (1976)[2]; дом гасцінічнага тыпу ў г. Смаргоні (1978)[1]; у аўтарскім калектыве: жылы дом па вул. Белуша ў Гродне (1982), мікрараён па вул. Лумумбы (цяпер Брэсцкая) ў г. Слоніме (1979—1981, будаўніцтва ў 1983—1986), пас. Дубровіца, Страдубка, Перасвятое Гомельскай вобласці (1986)[2].
Конкурсныя працы: Дом грамадзянскіх абрадаў у Гродне (закрыты, 1970, II прэмія); рэканструкцыя млына на р. Ласасянка пад рэстаран (унутраны, 1977, I месца)[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з архітэктарам Яўгенам Вільчко.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана медалямі да 60-годдзя Кастрычніка, «3а доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з д��я нараджэння У. І. Леніна»; Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1978)[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Вильчко Людмила Александровна
- ↑ а б в г Вильчко Людмила Александровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архитекторы Екатеринбурга и Свердловской области. — Екатеринбург : Уральский рабочий , 2003. — 430 с.
- Вильчко Людмила Александровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 21 студзеня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Екацярынбургу
- Выпускнікі УДТУ
- Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Расіі
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Гродна
- Дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў