Любань (Буда-Кашалёўскі раён)
Вёска
Любань
|
Люба́нь[1] (трансліт.: Liubań, руск.: Любань) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаеўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 26 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 74 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, далей па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як паселішча ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года ў складзе маёнтка Самуйлова, валоданне памешчыка Варварына. У 1886 годзе размяшчаліся Свята-Нікалаеўская царква, хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царква, царкоўна-прыхадская школа, хлебазапасны магазін. У 1909 годзе 693 дзесяцін зямлі, царква, школа, у Гарадзецкай воласці.
У 1930 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 25 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шлях Ілліча» (цэнтр — вёска Мікалаеўка).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 32 гаспадаркі, 58 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1816 год — 87 жыхароў.
- 1858 год — 128 жыхароў.
- 1886 год — 17 двароў 134 жыхара.
- 1897 год — 31 двор, 215 жыхароў (паводле перапісу).
- 1909 год — 33 двары, 386 жыхароў.
- 1959 год — 235 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 32 гаспадаркі, 58 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх