Лайза Мінелі
Лайза Мінелі | |
---|---|
Liza Minnelli | |
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | Лос-Анджэлес, ЗША |
Грамадзянства | |
Бацька | Вінсент Мінелі |
Маці | Джудзі Гарленд |
Муж | Пітэр Ален[d], Джэк Хэйлі[d] і Дэвід Гест[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, спява��ка |
Кар’ера | 1949 — цяпер. час |
Кірунак | поп-музыка[1], традыцыйная поп-музыка[d] і джаз |
Узнагароды | |
IMDb | 0591485 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лайза Мінелі (англ.: Liza Minnelli, нар. 12 сакавіка 1946) — амерыканская актрыса і спявачка, уладальніца прэміі «Оскар». Дачка легендарнай актрысы Джудзі Гарленд і яе другога мужа, рэжысёра Вінсента Мінелі.
Кар'ера ў кіно
[правіць | правіць зыходнік]Першай значнай роляй у кіно стала яе Эліза ў фільме «Чарлі Баблз» з Альбертам Фіні. Двума гадамі пазней у фільме Алана Дж. Пакулы «Бясплодная зязюля» яна згуляла эксцэнтрычную дзяўчыну-падлетка, за ролю якой яна была вылучана на «Оскар».
У 1972 годзе Мінеллі згуляла сваю самую знакамітую ролю — спявачкі Салі Боўлз ў кінаверсіі мюзікла «Кабарэ» (у зорным партнёрстве з Майклам Ёркам, Джоэлам Грэем і Марыс Берэнсон). Гэты фільм прынёс Лайзе статуэтку «Оскара» ў намінацыі «Найлепшая актрыса» і Залаты глобус. Але ўсё ж пасля такога трыумфу рушыла ўслед некалькі малапаспяховых фільмаў і тэлевізійных шоў. У 1976 годзе Лайза знялася ў карціне свайго бацькі, Вінцэнта Мінелі, «Справа часу», дзе яе калегам стала Інгрыд Бергман. Пасля таго, як фільм адздымалі, ён быў значна адрэдагаваны і зрэзаны, у сувязі з чым ён не меў камерцыйнага поспеху і не быў па вартасці ацэнены крытыкамі. Праз год выйшаў яшчэ адзін фільм з удзелам Лайзы, «Нью-Ёрк, Нью-Ёрк», дзякуючы якім яе музычны рэпертуар папоўніўся новымі песнямі, уключаючы «New York, New York», якая стала адной з найбольш вядомых яе кампазіцый.
У 1980-я гады Мінелі пачала радзей з'яўляцца ў кіно. Найбольш запамінальнай у той час стала яе роля Лінды Маролы ў фільмах «Артур» (1981) і «Артур 2: На мялізне» (1988). У 1997 годзе Лайза вярнулася на Брадвей у галоўнай ролі ў мюзікле «Віктар / Вікторыя». У 2010 годзе актрысы згуляла саму сябе ў фільме «Секс у вялікім горадзе 2», за што ў выніку атрымала намінацыю на «Залатую маліну», як найгоршая актрыса другога плана.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Montreux Jazz Festival Database Праверана 24 верасня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 12 кастрычніка 2010.
- Мапет шоу — Эпізод Лайза Мінелі
- Асобы
- Нарадзіліся 12 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Выпускнікі Вышэйшай школы Фіярэла Г. Ла-Гуардзія
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшую жаночую ролю»
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты прэміі BAFTA
- Лаўрэаты прэміі «Эмі»
- Лаўрэаты прэміі «Тоні»
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
- Галівудская алея славы