Кірыл Генадзевіч Алексіян
Поўнае імя | Кірыл Генадзевіч Алексіян | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
22 студзеня 1991[1][2] (33 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кірыл Алексіян (нар. 22 студзеня 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мінскай школы «Змена», пасля трапіў у БАТЭ. Гуляў за дубль, з 2009 года пачаў трапляць у асноўную каманду. У 2011 годзе згуляў у хатнім матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны», выйшаўшы на замену на 60-й хвіліне.
Другую палову 2012 года правёў у арэндзе ў клубе «Брэст», а ў лютым 2013 года быў аддадзены ў арэнду «Гомелю»[3]. Не змог замацавацца ў аснове гомельскага клуба.
У жніўні 2013 года на правах арэнды перайшоў у «Граніт»[4], а ў сакавіку 2014 года стаў іграком «Граніта» ўжо на трывалай аснове[5]. Замацаваўся ў аснове мікашэвіцкага клуба і дапамог яму выйсці ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2015 года пакінуў «Граніт» па заканчэнні кантракта[6] і адправіўся на прагляд у харвацкі клуб «Істра-1961»[7]. У выніку падпісаў кантракт з іншым харвацкім клубам «Хрвацкі Драгаволяц»[8]. Улетку 2015 года, аднак, пакінуў Харватыю, так і не дамовіўшыся аб пераходзе ў «Істру-1961»[9].
Восенню 2015 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[10], але ўжо ў студзені 2016 года пакінуў яго[11]. У сакавіку 2016 знаходзіўся на праглядзе ў «Граніце», але падпісаннем кантракта ён не скончыўся[12]. У выніку, у красавіку папоўніў склад мінскага «Тарпеда»[13]. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[14].
У лютым 2017 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане»[15], аднак у выніку падпісаў кантракт з літоўскім клубам «Ёнава»[16]. У жніўні 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком сталічных «Крумкачоў»[17]. У складзе «Крумкачоў» стаў асноўным левым абаронцам, аднак у кастрычніку 2017 года выбыў з-за траўмы. Застаўся ў камандзе і ў сезоне 2018, калі яна не была дапушчана да ўдзелу ў Вышэйшай лізе і заявілася ў Другую лігу. Па выніках сезона 2018 дапамог «Крумкачам» выйсці ў Першую лігу.
У лютым 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам, які змяніў афіцыйную назву на НФК[18]. У сезоне 2019 заставаўся іграком стартавага складу, з чэрвеня па жнівень не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад. У лютым 2020 года пакінуў сталічны клуб[19].
У сакавіку 2020 года папоўніў склад пінскай «Хвалі»[20], дзе гуляў да лета. У пачатку 2021 года далучыўся да «Оршы», гуляў там да жніўня, пасля чаго завяршыў кар’еру і пераехаў у Грузію, а пазней у Польшчу[21].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2012 годзе згуляў два матчы за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі (2): 2009, 2011
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2014
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Kirill Aleksiyan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kirill Aleksiyan // FBref
- ↑ Алексиян отдан в аренду "Гомелю" (руск.). football.by (12 лютага 2013). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Алексиян и Шеряков продолжат в "Граните" (руск.). football.by (15 жніўня 2013). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Хомляк, Евсеенко, Юденков и еще пять футболистов стали игроками «Гранита» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Лютько, Моложавый, Волков и Алексиян покинули "Гранит". Баскаков и Луцевич на просмотре (руск.). football.by (21 студзеня 2015). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Кирилл Алексиян на просмотре в хорватской "Истре-1961" (ФОТО) (руск.). football.by (26 студзеня 2015). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Кирилл Алексиян подписал соглашение с хорватским клубом (руск.). football.by (19 лютага 2015). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Кирилл Алексиян: «Планировалось, что сезон начну в «Истре», но там арестовали директора. Я в шоке» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Кирилл Алексиян заявлен за "Смолевичи-СТИ" (руск.). football.by (10 кастрычніка 2015). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Команда выходит из отпуска (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Смалявічаў-СТІ». Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2024. Праверана 19 студзеня 2016.
- ↑ "Гранит" подписал Бабыря и Голяткина, Алексиян не подошел клубу (руск.). football.by (24 сакавіка 2016). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Пятигорец, Алексиян, Шепетовский и Сапон стали игроками минского "Торпедо" (руск.). football.by (15 красавіка 2016). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ ЗМЕНЫ Ў СКЛАДЗЕ ТАРПЕДА (недаступная спасылка). Афіцыйны сайт мінскага «Тарпеда» (1 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2018.
- ↑ Кирилл Алексиян на просмотре в "Немане" (руск.). football.by (4 лютага 2017). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Кирилл Алексиян подписал контракт на один год с литовской "Лиетавой" (руск.). football.by (13 лютага 2017). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Кирилл Алексиян продолжит карьеру в "Крумкачах" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (10 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2017.
- ↑ Алексиян остается в НФК (руск.). football.by (5 лютага 2019). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Алексиян покинул НФК (руск.). football.by (27 лютага 2020). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Мирослав Хлебосолов и Кирилл Алексиян стли игроками "Волны" (руск.). football.by (28 сакавіка 2020). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Гэтыя футбалісты з’ехалі з Беларусі: адзін змяніў піва на крыпту, іншы прарываецца з Мексікі ў ЗША . by.tribuna.com (29 лютага 2024). Праверана 24 красавіка 2024.
- Нарадзіліся 22 студзеня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
- Ігракі ФК Хрвацкі Драгаволяц
- Ігракі ФК Смалявічы
- Ігракі ФК Тарпеда Мінск
- Ігракі ФК Ёнава
- Ігракі ФК Крумкачы Мінск
- Ігракі ФК Хваля Пінск
- Ігракі ФК Орша