Кіра Глігараў
Кіра Глігараў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
макед.: Киро Глигоров | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Борыс Трайкаўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 мая 1917[1][2][…] |
||||||
Смерць |
1 студзеня 2012[3][1][…] (94 гады)
|
||||||
Жонка | Nada Gligorova[d] | ||||||
Дзеці | Vladimir Gligorov[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[5] і права[5] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кі́ра Глі́гараў (макед.: Киро Глигоров, прозвішча пры нараджэнні Панчаў, 3 мая 1917, Шцп — 1 студзеня 2012, Скоп'е) — першы прэзідэнт Рэспублікі Македонія, вядомы македонскі і югаслаўскі (СФРЮ) палітык.
Глігараў нарадзіўся 3 мая 1917 года ў македонскім горадзе Шціп. Скончыў юрыдычны факультэт Белградскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у Антыфашысцкім сходзе народнага вызвалення Македоніі (АСНОМ) — першым у гісторыі македонскім нацыянальным ўрадзе, адказваў у прэзідыуме АСНОМ за фінансы.
У пасляваенныя гады займаў адказныя пасады ў кіраўніцтве СФРЮ. У прыватнасці, займаў пасаду федэральнага сакратара (міністра) фінансаў у 1962—1967, намесніка старшыні Федэральнага выканаўчага савета (Урада) у 1967—1969. У гэтыя гады, будучы уплывовым палітыкам і эканамістам, ён актыўна прасоўваў ідэю эканамічных рэформаў у Югаславіі. Шырокая даследчая дзейнасць дапамагала яму ў стварэнні новых, прадуктыўных мадэляў эканомікі. Адной з сваіх задач ён бачыў пераход Югаславіі да рынкавых прынцыпаў.
27 студзеня 1991 абраны прэзідэнтам Македоніі, знаходзіўся на гэтай пасадзе да 19 лістапада 1999 года.
Зноскі
- ↑ а б Kiro Gligorov // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Brozović D., Ladan T. Kiro Gligorov // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ Kiro Gligorov, Macedonian independence leader dead Праверана 16 кастрычніка 2012.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #121823903 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- Прэзідэнты Паўночнай Македоніі
- Нарадзіліся 3 мая
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Паўночнай Македоніі
- Памерлі 1 студзеня
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў Скоп’і
- Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
- Кавалеры югаслаўскага ордэна Братэрства і адзінства
- Асобы
- Палітыкі Паўночнай Македоніі
- Югаслаўскія партызаны