Перайсці да зместу

Курт Гёдэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Курт Гёдэль
ням.: Kurt Friedrich Gödel
Дата нараджэння 28 красавіка 1906(1906-04-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 1978(1978-01-14)[1][2][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Adele Gödel[d][8]
Род дзейнасці матэматык, філосаф, выкладчык універсітэта, спецыяліст у галіне інфарматыкі, фізік
Навуковая сфера тэорыя мностваў, матэматычная логіка[9], аналітычная філасофія, матэматыка[9], фізіка[9], тэорыя адноснасці[9], логіка[9], predicate logic[d][9], філасофія[9] і філасофія матэматыкі[d][9]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ганс Хан[d][10]
Вядомы як аўтар тэарэм Гёдэля аб няпоўнасці
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Курт Гёдэль (ням.: Kurt Gödel; 28 красавіка 1906 — 14 студзеня 1978) — амерыканскі логік і матэматык, вынаходнік важных законаў матэматычнай логікі, аўтар тэарэмы няпоўнасці, сааўтар тэорыі множнасці. Акрамя гэтага ён знайшоў нетыповыя рашэнні ураўнення Эйнштэйна.

Працы Гёделя лічацца найбольш значнымі падзеямі ў матэматыцы ХХ стагоддзя.

Бацькай Курта Гёдэля быў паходзячы з Вены Рудольф Гёдэль, кіраўнік і саўладальнік тэкстыльнай фірмы ў Брне. Маці, Марыяна Хандсхух, была на 14 гадоў маладзей за мужа, але мела выдатную адукацыю (вучылася ў Францыі). Курт быў малодшым з двух сыноў.

Курт Гёдэль меў звыклае дзяцінства, акрамя таго, што ва ўзросце 6 гадоў ён захварэў рэўматызмам. Гэтая хвароба можа паўплываць і на сэрца хворага, і Курт быў у гэтым упэўнены, хоць не засталося аб гэтым ніякіх пацверджанняў. Ва ўзросце 12 гадоў Курт стаў грамадзянінам толькі што створанай Чэхаславакіі. У 23-гадовым узросце ён стаў грамадзянінам Аўстрыі.

Школу ў Брно Гёдэль скончыў у 1923 годзе, паступіўшы ў Венскі ўніверсітэт. Тут ён атрымаў ступень доктара ў 1929 годзе, навучаючыся ў Ганса Хахна, вялікага аўстрыйскага матэматыка, аднаго з стваральнікаў функцыянальнага аналізу.

У 1931 годзе Курт Гёдэль апублікаваў сваю працу «Über formal unentscheidbare Sätze der Principia Mathematica und verwandter Systeme» у якой сфармуляваў «тэарэму няпоўнасці». З сакавіка 1933 года Гёдэль стаў прыватдацэнтам у Венскім універсітэце.

У 1934 годзе Гёдэль прыехаў у Прынстанскі ўніверсітэт з цыклам лекцый. Гэты цыкл стаў вельмі папулярным, аднак навуковец вырашыў вярнуцца ў Еўропу ў глыбокай дэпрэсіі, якую яму давялося лячыць некалькі месяцаў.

Але незалежна ад стану здароўя, Гёдэль заставаўся вельмі працавітым вучоным, дабіўшыся ў гэты час значнага прагрэсу ў сваіх даследаваннях. Аднак пасля забойства гітлераўцамі аднаго з прафесараў Венскага ўніверсітэта (у семінарах якога Гёдэль удзельнічаў), у яго здарыўся чарговы прыступ дэпрэсіі.

Восенню 1938 года Гёдэль ажаніўся з Адэль Поркет, з якой ён быў знаёмы ўжо 11 гадоў. Яны не ажаніліся раней, з-за таго, што бацькі вучонага былі катэгарычна супраць гэтага шлюбу, таму што Адэль была разведзенай і старэй Курта на 6 гадоў.

Нацысцкія парадкі ўсталяваныя ў Аўстрыі вельмі не падабаліся Гёдэлю і ён пераехаў у Прыстан, дзе працаваў з 1938 года ў Інстытуце Перспектыўных Даследаванняў (Institute for Advanced Study). У 1948 годзе Гёдэль атрымаў амерыканскае грамадзянства.

Да канца жыцця Курт Гёдэль працаваў у Інстытуце Перспектыўных Даследаванняў у якасці прафесара, але са студэнтамі ён не працаваў. Яго самым блізкім сябрам у Прынстане стаў Альберт Эйнштэйн.

Гёдэль атрымаў узнагароду Einstein Award у 1951 годзе і пяцікутны Нацыянальны Медаль Навукі ў 1974 годзе. Быў сябрам Нацыянальнай Акадэміі Навук і Royal Society, сябрам Інстытута Францыі, Каралеўскай Акадэміі і ганаровым сябрам Лонданскага Матэматычнага Таварыства. Два разы ён адмаўляўся стаць удзельнікам Венскай Акадэміі Навук. Адначасова ён адмовіўся ад усіх прапанаваных яму пасляваенных аўстрыйскіх узнагародаў.

Пасля эміграцыі ў ЗША Гёдэль імкнуўся атрымаць амерыканскае грамадзянства. Для гэтага было неабходна здаць экзамены, а таксама экзамен на канстытуцыі ЗША. Гёдэль, уважліва рыхтаваўся да экзамену і раптам зразумеў, што сама канстытуцыя мае ўнутраныя лагічныя супярэчнасці, што хацеў растлумачыць экзаменацыйнай камісіі. На шчасце, яго сябры (і Альберт Эйнштэйн) не дазволілі яму гэта зрабіць.

Навуковая праца

[правіць | правіць зыходнік]

Тэарэма няпоўнасці з'яўляецца адной з самых вядомых прац Гёдэля. Яна сцвярджае, што любая мова, якая здольная растлумачыць вызначэнне натуральных лічбаў, з'яўляецца няпоўнай), г. зн. утрымлівае выказванні, якія нельга ні даказаць, ні абвергнуць зыходзячы з аксіём мовы.

Даказаныя Гёдэлем тэарэмы маюць шырокія наступствы як для матэматыкі, так і для філасофіі.

Акрамя гэтага Курту Гёдэлю належыць праца ў галіне дыферэнцыяльнай геаметрыі і тэарэтычнай фізікі. Ён напісаў працу па агульнай тэорыі адноснасці ў якой прапанаваў варыянт рашэнняў ураўненняў Эйнштэйна з якога вынікае, што будова сусвету можа мець такую будову, у якім бег часу з'яўляецца закальцаваным (метрыка Гёдэля), што тэарэтычна дазваляе падарожжы праз час. Большасць сучасных фізікаў лічаць гэта рашэнне дакладным толькі матэматычна і не маючым фізічнага сэнсу.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Kurt Gödel // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #11869569X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. http://www.cemeteryregister.com/search.asp?id=NJ_PRINCETON
  7. https://plato.stanford.edu/entries/goedel/#BioSke
  8. а б в г д е ё MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  9. а б в г д е ё ж Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  10. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 9 верасня 2018.
  11. NNDB — 2002.