Кунцаўшчына (станцыя метро, Мінск)
Выгляд
«Кунцаўшчына» руск.: Кунцевщина | |
---|---|
Аўтазаводская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 7 лістапада 2005 |
Код станцыі | 222 |
Суседнія станцыі | Каменная Горка і Спартыўная |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кунцаўшчына (трансліт.: Kuncaŭščyna) — станцыя Мінскага метрапалітэна, размешчана паміж станцыямі «Каменная Горка» і «Спартыўная». Адкрыта 7 лістапада 2005 года ў складзе пятага ўчастка Аўтазаводскай лініі, які ўключаў тры станцыі.
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Калонная станцыя дробнага залажэння, двухпралётная, з шэрагам круглых калон. У аздабленні калон ўжытая металакераміка, падлог — граніт. Столь станцыі — ячэістая, аздобленая залацістым алюмініем.
Выхады
[правіць | правіць зыходнік]«Кунцаўшчына» размешчаная пад перасячэннем вул. Прытыцкага і Ляшчынскага, на мяжы мікрараёнаў Захад і Кунцаўшчына.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кунцаўшчына (станцыя метро, Мінск)