Кумбрыйская мова
Кумбрыйская мова | |
---|---|
Краіны | Англія, поўдзень Шатландыі |
Рэгіёны | Стратклайд |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Вымерла | Да XI стагоддзя? |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўропы |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | cel |
ISO 639-3 | xcb |
LINGUIST List | xcb |
IETF | xcb |
Кумбрыйская мова (англ.: Cumbric) — вымерлая мова, якая ўваходзіць у кельцкую групу індаеўрапейскай моўнай сям'і. Належыць да астраўной падгрупы кельцкіх моў, да брыцкай яе падгрупы. На гэтай мове размаўляла насельніцтва цяперашняй паўночнай Англіі і паўднёвай часткі Шатландыі, — гэтак званай Старажытнай Поўначы (вал.: Yr Hen Ogledd).[1]
Гісторыя
[п��авіць | правіць зыходнік]Гісторыю кумбрыйскай мовы прынята лічыць ад 616 года, калі пасля бітвы пры Чэстэры англасаксонскае каралеўства Нартумбрыя канчаткова адрэзала жыхароў «Старажытнай Поўначы» ад цяперашніх валійцаў. Да гэтага часу цяперашнія Камбрыя і Уэльс былі адным культурным і моўным цэлым. Наяўныя тапанімічныя звесткі паказваюць, што кумбрыйская мова была вельмі блізкай іншым мовам брыцкай падгрупы, і насамрэч, валійскай. Кумбрыйская мова канчаткова вымерла да 11 — 12-га стагоддзяў.[2]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Filppula, Markku; Juhani Klemola, and Heli Paulasto (2008). English and Celtic in contact. Psychology Press. ISBN 0-415-26602-5. Retrieved December 2, 2010.
- Jackson, Kenneth H. (1953). Language and History in Early Britain. Edinburgh: Edinburgh University Press.
- James, Alan G. (2008). «A Cumbric Diaspora?». In O. J. Padel and D. Parsons (eds.). A Commodity of Good Names:essays in honour of Margaret Gelling. Stamford: Shaun Tyas. pp. 187—203. ISBN 978-1-900289-90-0.
- Koch, John T. (2006). Celtic Culture: a historical encyclopedia. ABC-CLIO.
- Oram, Richard (2000). The Lordship of Galloway. Edinburgh: John Donald. ISBN 0-85976-541-5.