Краснагорскі раён (Бранская вобласць)
Краснагорскі раён | |
---|---|
Красногорский район | |
Краіна | Расія |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Бранскую вобласць |
Адміністрацыйны цэнтр | Красная Гара |
Дата ўтварэння | 1929 |
Насельніцтва | 16 000 |
Плошча | 1 120 км² |
Часавы пояс | UTC+3 |
Тэлефонны код | +7 48346 |
Код аўтам. нумароў | 32 |
Афіцыйны сайт (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Краснагорскі раён (руск.: Красногорский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Красная Гара.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча раёна — 1120 км². Раён размешчаны на захадзе Бранскай вобласці.
Мяжуе:
- на поўначы з Касцюковіцкім і Краснапольскім раёнамі Магілёўскай вобласці Беларусі;
- на захадзе з Чачэрскім і Веткаўскім раёнамі Гомельскай вобласці Беларусі;
- на ўсходзе з Гардзееўскім раёнам Бранскай вобласці;
- на поўдні з Навазыбкаўскім раёнам Бранскай вобласці.
Асноўныя рэкі — Беседзь, Віхолка.
Экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Краснагорскі раён — адзін з найбольш пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыёактыўных ападкаў у наступныя дні пасля катастрофы. Чатыры населеныя пункты раёна — Барсукі, Князяўшчына, Прагрэс і Ніжні Млын былі ўключаны ў зону адчужэння. Шматлікія населеныя пункты раёна былі аднесены да зоны адсялення і зоны з правам на адсяленне. Максімальнае разліковае значэнне радыяцыйнага забруджвання — 9,4 мзв/год — адзначана ў пасёлку Забор’е[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага існавала Паповагорская воласць Старадубскага павета. У 1922 годзе ў сувязі з перайменаваннем Паповай Гары ў Красную Гару Паповагорскую воласць перайменавана ў Краснагорскую. У 1929 годзе, з фарміраваннем раённага падзелу, воласць ліквідавана, а на яе тэрытарыяльнай аснове сфарміраваны раён Клінцоўскай акругі Заходняй вобласці. 5 ліпеня 1944 года згодна з указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР утварылася Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, уключаны і Краснагорскі раён. У 1963 годзе раён быў ліквідавана, але ў 1966 годзе адноўлены.
У 2004 годзе ў сувязі з працяглай эканамічнай стагнацыяй каля 5 тыс. чал. насельніцтва раёна (г. зн. прыкладна палова насельніцтва тагачаснага раёна) сабрало подпісы на карысць пераходу тэрыторыі раёна ў склад Беларусі[2].
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва раёна складае 16,1 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 53 населеныя пункты.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне ёсць 1 гарадское і 6 сельскіх паселішчаў:
Гарадское паселішча:
Сельскія паселішчы:
- Калюдаўскае сельскае паселішча
- Латакоўскае сельскае паселішча
- Любаўшанскае сельскае паселішча
- Макарыцкае сельскае паселішча
- Пераласкае сельскае паселішча
- Ялоўскае сельскае паселішча
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]- Сыраробны завод у пасёлку Красная Гара
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Маршрут 540 «Красная Гара — Бранск».
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадзішча ў пасёлку Красная Гара
- Курганы радзімічаў у пасёлку Красная Гара
- Царква Раства Хрыстова ў сяле Калюды
- Вятрак у вёсцы Марозаўка
- Царква Покрыва Багародзіцы ў сяле Медзведзі
- Царква Покрыва Багародзіцы ў сяле Ялоўка
Асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Цымбаліст — заслужаны вынаходнік Расіі, нарадзіўся 20 мая 1935 года ў вёсцы Рубаны ў вялікай сялянскай сям’і
- Васіль Сямёнавіч Асіпенка (нар. 1947) — беларускі палітык.
- Анатоль Пятровіч Хішчанка (нар. 1958) — беларускі палітык.
Зноскі
- ↑ Федэральная служба абароны правоў спажыўцоў(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Симонов, Н. «Хотим жить на Украине»: Один из районов Брянской области собирается отделиться от России // Новые Известия. — 2004. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Краснагорскі раён (Бранская вобласць)
- Краснагорскі раён, Radzima.org
- Інфармацыйны партал Браншчыны Архівавана 5 сакавіка 2010. (руск.)