Контррэфармацыя
Выгляд
Рэфармацыя |
Рухі і дэнамінацыі
Ключавыя падзеі
|
Контррэфармацыя — перыяд каталіцкага адраджэння ў XVI-XVII стст. Лічыцца, што контррэфармацыя пачалася ў часы папы Пія IV ў 1560 і працягвалася да 1648 года - моманту заканчэння Трыццацігадовай вайны.
Контррэфармацыя ўключала ў сябе шырокі спектр намаганняў па барацьбе з пратэстантызмам. Вылучаюць пяць кірункаў дзейнасці контррэфармацыі:
- веравучэнне;
- духоўная і структурная перабудова;
- манаскія ордэны;
- духоўныя рухі;
- палітычныя аспекты.
Вынікі Контррэфармацыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку каталіцкай рэформы Царква зведала адміністрацыйныя змены, якія ўмацавалі яе становішча. Цэнтралізацыя ўлады ў руках Папы, з’яўленне семінарый і навучальных устаноў новага тыпу і, як следства, абнаўленне складу духавенства, барацьба з відавочнымі недахопамі, на якія даўно зважалі многія, усё гэта дапамагло каталіцкай Царквы адпавядаць эпосе.