Клаўсюты
Выгляд
Вёска
Клаўсюты
|
Клаўсю́ты[1] (трансліт.: Klaŭsiuty, руск.: Кловсюты) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарачанскага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Клаўсюты адыменнага паходжання, ад аднаасноўнага старалітоўскага імя тыпу Klausutis.
Імённая аснова Klaus- звязаная з літоўскім klausyti «слухаць», якое перадавала паняцце чутнай далёка славы, якая была важная ў этыцы раннелітоўскага грамадства[2].
Аснова Klaus- таксама ў двухасноўных імёнах тыпу Klaus-gail’as, Tul-klaus’as[3].
Ва ўсходні бок ад Клаўсютаў, за Вілейкай — Клоўсі, ад антрапоніма тыпу Klausys з той жа асновай.
Тая ж аснова Klaus- была ў двухасноўным імені Кейстутавай дачкі Міклоўсы (Mi-klaus-). Варыянт гэтага імені даў тапонім Міклусы (Mikłusy , ад *Mi-klus-) на ўсходзе Польшчы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Клаўсу́ці, Лазавікі́
- ↑ С. Валянтас. Двусоставные антропонимы — реликты поэзии балтов // Балто-славянские исследования. XVI. Москва, 2004. С. 204—205.
- ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 103.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх