Перайсці да зместу

Капытнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капытнік

Капытнік балотны (Calla palustris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calla L.

Адзіны від
Calla palustris L. — Капытнік балотны

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42545
NCBI  45006
EOL  1088272
GRIN  g:1885
IPNI  2733
TPL  kew-30622
Не блытаць з грыбам Капытнік, або Свінуха

Капытнік[1], або Кала[2] (Cálla) — род шматгадовых ценевынослівых водна-балотных або прыбярэжных травяністых раслін сямейства Ароідныя, або Ароннікавыя (Araceae). Род з’яўляецца адзіным прадстаўніком падсямейства Calloideae і ўключае толькі адзін від — капытнік балотны (Calla palustris).

Народныя назвы капытніка балотнага ўключаюць такія, як заяччы бабоўнік, какочнік[3], петушкі, пеўнікі[1], бобак, вахка, шалей[4], бабоўнік, гуска, жытніца, пятушкі[1][4][5], белакапытнік, какошнік[3], капялюшнік[4], мядзвежыя лапкі[4].

Расліна з кароткім узыходным сцяблом вышынёю да 30 см і паўзучым карэнішчам. Лісце шырокасэрцападобнае, доўгачаранковае, бліскучае. Кветкі без калякветніка, дробныя, двухполыя, у шчыльных катахах, абгорнутых белым пакрывалам. Плады — чырвоныя сакаўныя ягады, сабраныя ў суплоддзі.

Ядавіты, асабліва ягады і карэнішча.

Арэал — ад умераных да трапічных абласцей Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі расце на балотах, у забалочаных чорнаальховых лясах.

Лекавая, дэкаратыўная і акварыумная расліна.

Зноскі

  1. а б в Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 27. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Капытнік, Кала ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.30
  3. а б Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  4. а б в г Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927