Капрэзэ
Выгляд
Капрэзэ | |
---|---|
італ.: caprese | |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
* Італьянская кухня | |
Краіна паходжання | Італія |
Названа ў гонар | Востраў Капры |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Падача | |
Тып стравы | Закуска |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Капрэзэ (італ.: caprese) — лёгкая закуска, адна з разнавіднасцяў антыпасты, якая ўключае ў сябе памідоры, мацарэла, аліўкавы алей і базілік. Назву закуска атрымала ад вострава Капры (Італія). Дзякуючы чырвона-бела-зялёным колерам, якія паўтараюць колеры італьянскага сцяга, капрэзэ стала адной з нацыянальных страў Італіі. Капрэзэ лёгкая ў гатаванні: па крузе ўкладваюцца нарэзаныя лустачкамі памідоры, мацарэла і лісцінкі базіліка, зверху прыпраўляецца соллю і чорным перцам, паліваюць аліўкавым алеем і бальзамічным воцатам. У традыцыйным рэцэпце павінна выкарыстоўвацца мацарэла з малака чорных буйваліц, лепшы гатунак таматаў для капрэзэ - «Бычынае сэрца», а аліўкавы алей павінны быць халоднага адціску. Да капрэзэ звычайна падаюць свежы хлеб.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капрэзэ