Капліца-пахавальня Паскевічаў
Капліца | |
Капліца-пахавальня Паскевічаў | |
---|---|
| |
52°25′26″ пн. ш. 31°01′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гомель |
Канфесія | праваслаўе |
Тып будынка | Капліца-пахавальня |
Архітэктурны стыль | Псеўдарускі стыль |
Будаўнік | М. Я. Месмахер і О. Э. Вегенер |
Архітэктар | Я. Чарвінскі[1] |
Будаўніцтва | 1870—1889 гады |
Асноўныя даты | |
1889 — пабудавана |
|
Статус | Ахоўваецца дзяржавай |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Капліца-пахавальня Паскевічаў — капліца-пахавальня ў Гомелі, пабудаваная ў 1870—1889 гадах для пахавання членаў сям'і Паскевічаў, якія валодалі гомельскім палацам і паркам з 1834 па 1918 гады. Уваходзіць у склад Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваная ў 1870—1889 гг. у псеўдарускім стылі пад кіраўніцтвам акадэміка архітэктуры Я. Чарвінскага (праект ствараўся пры ўдзеле А. Х. Пеля ) побач з Петрапаўлаўскім саборам для пахавання членаў сям’і Паскевічаў Фёдарам Іванавічам Паскевічам. Будаўніцтва даручылі пецярбургскім архітэктарам М. Я. Месмахеру і О. Э. Вегенеру. Першы адказваў за дэкаратыўнае аздабленне капліцы-пахавальні, а другі займаўся непасрэдна будаўніцтвам[2].
У 1889 годзе ў капліцы па загаду Фёдара Паскевіча былі перапахаваны астанкі яго бацькоў генерал-фельдмаршала, святлейшага князя І. Ф. Паскевіча (1782—1856) і яго жонкі Лізаветы Аляксееўны, народжанай Грыбаедавай. (Першапачаткова І. Ф. Паскевіч, які памёр у Варшаве, быў пахаваны ў сяле Іванаўскім (цяпер Дэмблін). Сюды ж перавезены астанкі яго дзядулі Фёдара Паскевіча і бабулі Ганны Карабанькі з маёнтка Шчэгліцы ў Магілёўскай вобласці[2].
У 1903 годзе Фёдар Іванавіч Паскевіч (1823—1903) таксама быў пахаваны ў капліцы-пахавальні.
Капліца-пахавальня пацярпела падчас Вялікай Айчыннай вайны, але ў 1968—1975 гадах прайшла яе рэканструкцыя. У 2008—2016 гадах праведзена рэстаўрацыя капліцы[3]. Цяпер гэты помнік архітэктуры — частка палацава-паркавага комплексу Румянцавых-Паскевічаў.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Пахавальня нагадвае мініяцюрны казачны замак, зграбны і крохкі. Але архітэктар, нягледзячы на невялікі маштаб, стварыў паўнавартасны па кампазіцыі будынак з артыстычна вытрыманай стылістыкай[1].
План капліцы — квадрат[1] плошчай 30 м², аб'ёмная кампазіцыя вытрымана ў духу драўляных пяціглавых шатровых цэркваў[1]. На паўднёвым фасадзе прыстроены ўваход з лесвіцай і арачным парталам. Асаблівасцю збудавання з'яўляецца дэкаратыўнае ўбранне. Пустацелыя, мудрагелістыя па форме керамічныя калоны, скульптурныя какошнікі, разеткі, карнізныя паясы, пазалочаныя купалы і каляровая кераміка выкананы на высокім мастацкім узроўні[1]. Асаблівую маляўнічасць фасадам надаюць маёлікавыя пліткі, упрыгожаныя раслінным арнаментам[1]. Дэкор належыць мясцовым майстрам, якія працавалі пад кіраўніцтвам мастака С. Садзікава. Гэта былі паліхромныя роспісы, у якіх відавочна бачныя былі старажытнарускія матывы: пераплятаюцца кветкі, лісце, парасткі і прарастае васьміканцовы крыж. Садзікаў таксама кіраваў пазалотнымі працамі ў магільным склепе[2].
Склеп
[правіць | правіць зыходнік]Непасрэдна пахавальня з пахаваннямі знаходзіцца пад зямлёй[1], уваход у яе размешчаны ў змешчаным на некаторым аддаленні павільёне. У склепе пахаваны восем прадстаўнікоў роду[2].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 345. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
- ↑ а б в г Гомель. Неизвестная часовня. (руск.)
- ↑ Усыпальница князей Паскевичей в Гомеле открылась для посещения
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Капліца-пахавальня Паскевічаў на Вікісховішчы |
- Гомельская капліца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. С. 342.
- Литвинова Т. Ф. Часовня-усыпальница князей Паскевичей в Гомеле Архівавана 28 студзеня 2017.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.
- Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.
- Маслих С. А. Русское изразцовое искусство XV—XIX веков: Альбом. Вступит. ст. Ю. С. Мелентьева. — М.: Изобразительное искусство, 1983. — 336 с.
- А. А. Тиц. Атлас памятников архитектуры и мемориальных комплексов Белоруссии. Минск, «Вышэйшая школа», 1988.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4