Канцылярыя Вялікага Княства Літоўскага
Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага — орган дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ пры вялікім князі. Асноўная функцыя — дакументацыйнае забеспячэнне дзейнасці гаспадара і паноў-рад. Канцылярыя была створана пры вял. князі Вітаўце.
Кіравалася канцлерам. Выканаўчы апарат складалі пісары і дзякі (падпіскі) лікам, у розны час, ад дзесяці і болей, да некалькіх дзясяткаў. Унутранае разрозненне службоўцаў паводле галіны дзейнасці або тыпу дакументацыйнага забеспячэння амаль не існавала. Да 1-й пал. 1540-х гг. падзялялася на два моўныя аддзелы — «руская канцылярыя» і «лацінская канцылярыя».
Ва ўмовах фактычнага існавання саслоўнай манархіі і моцнага класу феадалаў у ВКЛ, і ў адрозненне ад канцылярыяй цэнтралізаваных дзяржаў Заходняй Еўропы (а таксама і Маскоўскай дзяржавы часоў 1-й пал. 16 ст.), канцылярыя не мела самастойнасці дзеяння, і заставалася дапаможнай, выканаўча-тэхнічнай установай кіравання.
У 14—пач. 15 ст. дакументацыя выкарыстоўвалася пераважна ў замежнай палітыцы, рэдка — у кантактах з членамі дынастыі. З 2-й пал. 15 ст. дакументацыя структурна ўскладнілася і набыла важнае значэнне ў зносінах улад ВКЛ з жыхарамі. Рэарганізаваная ў 1516—1522/1523 — рэзка скарочаны лік «рускіх» пісараў, быў фактычна ўведзены падзел пісараў-сакратароў на вядучых і дапаможных.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Груша А. І. Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гг. XV — першай паловы XVI ст. — Мн.: Беларуская навука, 2006. — 215 с. ISBN 985-08-0725-3.