Канашынскі сельсавет
Канашынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Гарадоцкі раён |
Уключаў | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Канашы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 10 снежня 1986 |
Канашынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Канашы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Казловіцкі сельсавет у складзе Суражскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Казловічы. 21 жніўня 1925 года цэнтр перанесены ў вёску Камары, сельсавет перайменаваны ў Камароўскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Суражскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Канашынскі, цэнтр перанесены ў вёску Канашы[1]. З 20 студзеня 1960 года ў Гарадоцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[2].
10 снежня 1986 года Канашынскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Вярэцкага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: Загуззе, Казловічы, Канашы, Кручкі, Нізкія, Ноўка і Стырыкі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 46. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 10 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.