Калона Жыгімонта III Вазы
Славутасць | |
Калона Жыгімонта III Вазы | |
---|---|
польск.: Kolumna Zygmunta | |
52°14′50″ пн. ш. 21°00′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Аўгустын Лоцы[d] |
Дата заснавання | 1644 |
Вышыня | 22 м |
Матэрыял | бронза, граніт і мармур |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Калона караля Жыгімонта (польск.: Kolumna Zygmunta III Wazy, Kolumna Zygmuntowska) — помнік каралю Жыгімонту III на плошчы перад Каралеўскім палацам у Варшаве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Калона была ўстаноўлена ў 1643—1644 гадах у якасці дара караля Уладзіслава IV у гонар яго бацькі, па праекце Аўгустына Лочы і Канстанціна Тэнкала. Статуя была створана Клементэ Молі і адлітая з бронзы каралеўскім ліцейнікам Даніілам Тымам.
Статуя адлюстроўвае караля ў рыцарскіх даспехах. У правай руцэ трымае крывую шаблю, левай рукой абапіраецца на крыж.
Ствол калоны, першапачаткова выраблены з мяккага кангламерату, быў у 1885—1887 гадах заменены ствалом з граніту.
Падчас Варшаўскага Паўстання калона была павалена. Яна была адноўленая ў 1949 годзе (адсутнічыя элементы ўзнавіў скульптар Юзаф Газы[1][2]). Быў выраблены новы ствол з граніту, пастаўленага стшэгомскім кар’ерам у Сілезіі.
Надпіс на калоне:
Жыгімонт III, у сілу свабодных абранняў польскі кароль, у сілу спадчыны, пераемнасці і закона — кароль Швецыі, улюбёны мірам і славай, першы сярод каралёў, у вайне і перамогах, нікому не саступаючы, узяў у палон маскоўскіх начальнікаў, захапіў сталіцу і землі Маскву, разграміўшы войска, вярнуўшы Смаленск, разбіў уладу Турцыі пад Хацінам, кіраваў сорак чатыры гады |
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Górski J., Warszawa w latach 1944–1949. Odbudowa, Warszawa 1988. ISBN 9788301033224.
- Sygietyńska H., Kamień w architekturze i rzeźbie Warszawy, Warszawa 1978.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Калона Жыгімонта III Вазы